Стацкі дарадца

(Перанакіравана з «Стацкі саветнік»)

Стацкі дарадца (рас. статский советник) — грамадзянскі чын V клясы ў Табэлі аб рангах Расейскай імпэрыі. Асобы, якія яго мелі, займалі пасады віцэ-дырэктара дэпартамэнту і віцэ-губэрнатара, старшыні казённай палаты і іншыя. З 1856 даваў права на асабістае дваранства, раней — на нашчадкавае. Тытулаваўся «ваша высакародзьдзе». Для вытворчасьці ў чын быў усталяваны тэрмін службы ў 5 гадоў з часу атрыманьня папярэдняга чыну.

Асобы рэдагаваць