Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кароль (неадназначнасьць).

Аляксе́й Каро́ль (нар. 29 траўня 1945, Копысь, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць — 12 верасьня 2015, Сынгапур) — беларускі грамадзкі дзеяч, журналіст. Рэдактар беларускамоўнай газэты «Новы час» (2007—2015). Кандыдат гістарычных навук.

Аляксей Кароль
Імя пры нараджэньні Аляксей Сьцяпанавіч Кароль
Род дзейнасьці Журналіст, рэдактар
Дата нараджэньня 29 траўня 1945
Месца нараджэньня пасёлак Копысь, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Дата сьмерці 12 верасьня 2015
Месца сьмерці Сынгапур
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак журналіст, гісторык, палітоляг
Месца працы
Бацька Сьцяпан Кароль
Дзеці сын і дачка
Дадаткова Рэдактар газэты «Новы час» (2007—2015)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся 29 траўня 1945 году ў пасёлку Копысь Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Бацька, родам зь Бярэзінскага раёну, пасьля фронту працаваў партыйным сакратаром і старшынём выканкаму Смаргонскага раёну (Гарадзенская вобласьць), пазьней — кіраўніком піўнога бровара ў Маладэчне (Менская вобласьць). Маці была настаўніцай. Да 7 клясы навучаўся ў Смаргоні. Школу скончыў у Маладэчне. У 1964—1967 гг., пасьля 10 клясаў, цягам 3 гадоў служыў танкістам у савецкім войску, што разьмяшчалася ў Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы[1]. У 1971 годзе скончыў гістарычны факультэт Менскі педінстытуту .

Кандыдацкую дысэртацыю абараніў па тэме пасьляваеннай акупацыі Нямеччыны ў 1945—47 гадах. Працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук БССР, Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

Аўтар трох кніг і манаграфій: пра Першую расейскую рэвалюцыю 1905—1907 гадоў, пра Другі зьезд Расейскай сацыял-дэмакратычнай работніцкай партыі і пра Ўсевалада Ігнатоўскага.

У канцы 1980-х пісаў даведачную інфармацыю пра рэабілітацыю Зьмітра Жылуновіча і Ўсевалада Ігнатоўскага, а таксама іншых «нацдэмаў», рэпрэсаваных у 20-30-я гады ХХ стагоддзя.

Адзін з заснавальнікаў Партыі народнай згоды. Некалькі разоў быў ініцыятарам аб’яднаньня сацыял-дэмакратаў. У 2004 годзе балятаваўся ў парлямэнт у Маладэчне. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году быў даверанай асобай Аляксандра Казуліна.

З 1992 году выдаваў незалежную газэту «Згода», якую закрылі за два дні да выбараў 17 сакавіка 2006 году — за карыкатуры на прарока Мухамеда. Па факце перадрукаваньня гэтых карыкатур была заведзена крымінальная справа, у якой Аляксей Кароль быў сьведкам.

З 1992 г. намесьнік старшыні Партыі народнай згоды. На 2001 г. быў намесьнікам старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада»[2].

З 2007 г. працаваў галоўным рэдактарам газэты «Новы час». 3 чэрвеня 2008 г. перамог у Міжнародным конкурсе журналістаў імя Найта, узнагароду за ўдзел у якім 12 лістапада ўручыў Міжнародны цэнтар для журналістаў(en) (Вашынгтон, ЗША)[3]. У 2009 атрымаў узнагароду “Вольная прэса ва Усходняй Еўропе ад Фонда Цайт (Нямеччына)  і Фонда Вольнага Слова[4] (Нарвэгія). Узнагарода была ўручана 3 чэрвеня 2009 г. у Нарвэскім Нобэлеўскім Інстытуце ў Осьлё.

У чэрвені 2015 г. выпусьціў дакумэнтальны фільм «1990-я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі»[5]. У 2015 Кароль змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадзкім жыцьці Беларусі. Апошнія тры месяцы жыцьця правёў ў коле сынавай сям’і ў Сынгапуры, дзе праходзіў курс лячэньня. Памёр 12 верасьня 2015 году ў Сынгапуры.

Бібліяграфія

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць