Аляксей Анішчык
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Анішчык.
Аляксей Анішчык (пс.: Андрэй Чэмер, А.Шпак; 19 ліпеня 1912, хутар Мондзіна, Наваградзкі павет — 31 сакавіка 2007, Вільня) — беларускі пісьменьнік, мэмуарыст, пэдагог і грамадзкі дзяяч.
Аляксей Анішчык | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 19 ліпеня 1912 |
Памёр | 31 сакавіка 2007 (94 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | журналіст, мэмуарыст, пэдагог, грамадзкі дзяяч |
У міжваенныя часы вершы, апавяданьні і мастацкія здымкі маладога Аляксея Анішчыка друкавалі беларускія і польскія газэты і часопісы Заходняй Беларусі.
Біяграфія
рэдагавацьВыпускнік Наваградзкай беларускай гімназіі і магістратуры эканамічнага факультэту Пазнанскага ўнівэрсытэту. Пасьля вайны працаваў у Катавіцах, дзе кіраваў курсамі для інжынэраў і тэхнікаў.
У верасьнёвай кампаніі 1939 году ў складзе польскага войска бараніў Варшаву ад нацыстаў[1].
Пасьля капітуляцыі Польшчы вярнуўся ў Наваградак, дзе выкладаў у школе беларускую мову і літаратуру. На Беласточчыне быў дырэктарам школы. У 1941 годзе — выкладчык і загадчык школы ў мястэчку Уселюб. З 1942 выкладчык Наваградзкай беларускай настаўніцкай сэмінарыі.
Актыўна займаўся беларускай выкладчыцкай і журналісцкай дзейнасьцю ў 1940-я гады, у часы нямецкай акупацыі. Публікаваўся ў газэце «За праўду», са студзеня 1944 году яе рэдактар. У лютым — траўні 1944 году загадчык Наваградзкай друкарні, у траўні — чэрвені супрацоўнік сэктара радыёперадач Беларускага культурнага цэнтру ў Менску.
Браў удзел у ІІ Усебеларускім кангрэсе ў Менску ў 1944 годзе, дзе рэзка выступіў «супраць усіх акупантаў Беларусі».
У 1945—1946 гадах жыў у Кракаве, працаваў у газэтах. Узначаліў ваяводзкі аддзел выдавецтва «Czytelnik» ва Ўроцлаве і Шчэціне. Арыштаны савецкімі спэцслужбамі ў Польшчы ў траўні 1948 году і засуджаны да расстрэлу. Сьмяротны прысуд пазьней зьмянілі на 25 гадоў ГУЛАГу. Быў вызвалены ў 1962 годзе. Рэалібітаваны ня быў.
Па вызваленьні працаваў эканамістам у Вярэнаве, потым у Эйшышках, пасьля ў Шырвінтах. 24 лютага 1973 году ажаніўся з Аленай Анішчык. Жыў у Вільні, пісаў вершы, якія былі надрукаваныя толькі пасьля атрыманьня Летувой незалежнасьці. За ўласныя грошы і ахвяраваньні выдаў некалькі кніжак прозы, вершаў і ўспамінаў. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2000 году.
Быў актыўным у беларускім грамадзкім жыцьці, ачольваў Віленскае беларускае таварыства палітвязьняў і ссыльных. Роўна за год да сьмерці пакінуў пасаду.
Пахаваны ў Вільні на Сьвята-Эўфрасіньнеўскіх могілках (Былінах).
Творы
рэдагаваць- Мондзінская балада: Дакументальная аповесць. Вільня, 1996
- За калючым дротам: (Нарысы, вершы). Вільня, 1996
- Жизнь живым принадлежит: (Стихи). Вільня, 1996
- Наваградская Беларуская Гімназія. Вільня, 1997
- Сяргей Хмара. Вільня, 1998
- Выбраныя Богам. Vilnius: Saverenas, 1999. 224 с.
- Партрэты. Вільня, 2001.
Публікацыі ў перыёдыцы
рэдагаваць- Анішчык А, Наваградская беларуская гімназія // Культура, 1994, №49. - 1995. - 4 студз. (№ 1). - С. 6; 11 студз. (№ 2). - С. 6; 4-18 студз. (№3) - С. 6.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ У Вільні памёр найстарэйшы беларускі пісьменьнік(недаступная спасылка) Наша Ніва 2 красавіка 2007
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Слоўнік Маракова
- У Вільні адзначаюць 100-годзьдзе Аляксея Анішчыка Радыё Свабода 19.07.2012
- Архіў Аляксея Анішчыка ў Віленскам беларускам музэі імя Івана Луцкевіча