Шчэцін
Шчэ́цін (па-польску: Szczecin, па-нямецку: Stettin) — горад у паўночна-заходняй Польшчы, сталіца Заходнепаморскага ваяводзтва.
Шчэцін | |||||
польск. Szczecin | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Заходнепаморскае | ||||
Прэзыдэнт места: | Alexander von Rammin[d] і Пётар Крыстэк[d] | ||||
Плошча: | 300,83 км² | ||||
Вышыня: | 131 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 408 105 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1356,6 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 91 | ||||
Паштовы індэкс: | 70-001–71-899 | ||||
Нумарны знак: | ZS | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°25′29″ пн. ш. 14°33′19″ у. д. / 53.42472° пн. ш. 14.55528° у. д.Каардынаты: 53°25′29″ пн. ш. 14°33′19″ у. д. / 53.42472° пн. ш. 14.55528° у. д. | ||||
Шчэцін | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.szczecin.eu/pl |
Гісторыя
рэдагавацьЗ часоў польскага захопу ў 1121 годзе Шчэцін паступова стаў сядзібай князёў, а потым — сталіцай Заходнепамеранскага княства (герцагства). У 1243 годзе князь Барнім І надаў гораду магдэбурскае права. У 1570 годзе ў Шчэціне было падпісана мірнае пагадненьне паміж Рэччу Паспалітай, Швэцыяй ды Даніяй, якое падзяліла Інфлянты. У 1630 годзе горад захапіў швэдзкі кароль Густаў II Адольф, які арганізаваў у горадзе галоўную базу швэдзкіх войскаў у Трыццацігадовай вайне. У 1637 годзе памёр апошні заходнепамеранскі князь Багуслаў XIV, дзякуючы чаму Шчэцін перайшоў да Швэцыі. У час швэдзкага патопу ў 1655 годзе з Шчэціна выйшлі швэдзкія войскі, каб захапіць Карону. У 1713 годзе горад захапіла Прусія.
2 траўня 1729 году тут нарадзілася Соф’я Фрыдэрыка Аўгуста цу Ангальт-Цэрбст (па-нямецку: Sophie Friederike Auguste zu Anhalt-Zerbst), больш вядомая як расейская імпэратрыца Кацярына II.
Ад сьнежня 1806 году — пад францускай акупацыяй. У 1843 годзе пабудаваная чыгунка ў Бэрлін.
У канцы Другой сусьветнай вайны моцна разбураны налётамі заходніх саюзьнікаў. 26 красавіка 1945 году Шчэцін заваявала Чырвоная Армія. Пастановай Патсдамскай канфэрэнцыі горад на заходнім беразе Одэру далучаны да Польшчы.
У 1970 годзе працоўныя шчэцінскіх заводаў аб’явілі забастоўку і выйшлі на вуліцы — у выніку дайшло да сутычак зь міліцыяй і войскам, у выніку загінула 16 чалавек. У 1980 годзе ў Шчэціне адбыліся забастоўкі, якія, разам з гданьскімі, прывялі да ўзьнікненьня «Салідарнасьці».
Сувязі зь Беларусяй
рэдагавацьПаводле некаторых зьвестак у Шчэціне пасьля выезду зь Беларусі дзейнічала ўправа Саюзу беларускай моладзі.
Пасьля вызваленьня з савецкай турмы, тут жыў да сваёй сьмерці ў 1983 годзе Антон Сокал-Кутылоўскі, ён пахаваны на мясцовых могілках.
У Шчэціне знаходзіцца сядзіба Фонду Разьвіцьця Лякальнай Дэмакратыі, які вядзе адукацыйную дзейнасьць зь беларускімі журналістамі, настаўнікамі ды дзеячамі самаўправы. Ён супрацоўнічае з Фондам імя Льва Сапегі.