Аляксееўка (Брагінскі раён)
Аляксе́еўка[1] — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Аляксееўка ўваходзіць у склад Малажынскага сельсавету. Насельніцтва 256 чал. (2004).
Аляксееўка | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Малажынскі |
Насельніцтва: | 256 (2004) |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
Паштовы індэкс: | 247641 |
Аўтамабільны код: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°45′9.6″ пн. ш. 30°25′1.6″ у. д. / 51.752667° пн. ш. 30.417111° у. д.Каардынаты: 51°45′9.6″ пн. ш. 30°25′1.6″ у. д. / 51.752667° пн. ш. 30.417111° у. д. |
Аляксееўка на мапе Беларусі ![]() ![]() Аляксееўка |
Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна і за 38 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі на лініі Каленкавічы — Гомель, за 129 км ад Гомелю, каля аўтадарогі Камарын — Брагін.
На поўдні ад вёскі сетка мэліярацыйных каналаў.
ГісторыяРэдагаваць
Заснаваная напачатку XX ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 року савецкая ўлада арганізавала калгас «Аляксееўка», працавалі вятрак і кавальня.
З 10 ліпеня 1939 року цэнтар Крыўчанскага сельсавету Брагінскага раёну Палескай, з 8 студзеня 1954 року Гомельскай абласьцёў.
НасельніцтваРэдагаваць
ЗабудоваРэдагаваць
У вёсцы 108 жылых хат (2004). Плянаваньне складаецца з просталінейнай вуліцы, якую перасякае адна вуліца і прылягае іншая. Забудова драўлянымі хатамі.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
ЛітаратураРэдагаваць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.