Сяргей Маскевіч
Сярге́й Алякса́ндравіч Маске́віч (нар. 1953; в. Быкаўка, Шчучынскі раён, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі палітык. Доктар фізыка-матэматычных навук (1996), прафэсар (1997)[1]. 5- ы міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010—2014). Акадэмік Міжнароднай акадэміі адукацыі.
Сяргей Маскевіч | |
5-ы міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
29 сьнежня 2010 — 27 сьнежня 2014 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Аляксандар Радзькоў |
Наступнік: | Міхаіл Жураўкоў |
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь | |
27 кастрычніка 2004 — 29 сьнежня 2010 | |
Прэзыдэнт: | А.Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1 жніўня 1953 (69 гадоў) в. Быкаўка, Шчучынскі раён Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Адукацыя: | Гарадзенскі пэдагагічны інстытут (1974) |
Узнагароды: |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
У 1974 г. скончыў Гарадзенскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут імя Я. Купалы па спэцыяльнасьці «фізыка». Навучаўся ў асьпірантуры Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук БССР. У 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па фізыка-матэматычных навуках. Затым працаваў на катэдры агульнай і тэарэтычнай фізыкі Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (ГрДУ) лябарантам, старшым лябарантам, старшым інжынэрам, старшым навуковым супрацоўнікам, старшым выкладчыкам і дацэнтам. У 1995 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па фізыка-матэматычных навуках і стаў прарэктарам ГрДУ па навуковай працы. З 1 лістапада 1997 г.[1] па 2005 год быў рэктарам Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Я. Купалы.
Быў дэпутатам Гарадзенскага абласнога савету дэпутатаў 23-га і 24-га скліканьняў. З кастрычніка 2004 году па сьнежань 2010-га быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га і 4-га скліканьняў, дзе займаў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД[2]. З 29 сьнежня 2010 году па 27 сьнежня 2014-га займаў пасаду міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь[3]. На 2012 г. быў аўтарам больш як 270 навуковых працаў па фізыцы малекулаў і мэнэджмэнту ў адукацыі. Вядомы дасьледаваньнямі ў галіне спэктраскапіі складаных біяарганічных малекулаў, оптыкі нанакампазытных паўправадніковых і мэталічных матэрыялаў. Распрацаваў мэтад спэктраскапіі гіганцкага камбінацыйнага расьсейваньня сьвятла[1].
З 2015 году ўзначальвае Міжнародны экалягічны інстытут БДУ.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в Надзея Нікалаева. «Выпускны вечар перавярнуў усё мае жыцьцё» // Зьвязда : газэта. — 9 чэрвеня 2012. — № 109 (27224). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Маскевіч Сяргей Аляксандравіч // Зьвязда : газэта. — 30 сьнежня 2010. — № 255 (26863). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Урад разагнаны. На месца Мясніковіча і Ермаковай прызначаныя Кабякоў і Калавур, на месца Кабякова — Косінец. Наша Ніва (27 сьнежня 2014). Праверана 28 сьнежня 2014 г.<