Тамаш Казімер Сапега
Тамаш Казімер Сапега (1621 — 30 сакавіка 1654, у вайсковым абозе пад Белым Камнем) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны вялікі літоўскі (з 1649).
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1621 |
Памёр | 30 сакавіка 1654 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Фрыдэрык Сапега Эва з Скашэўскіх |
Жонка | Соф'я з Дарагастайскіх |
Дзейнасьць | вайсковец |
Біяграфія
рэдагавацьЗ коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Фрыдэрыка, падкаморага ўладзімерскага, і Эвы з Скашэўскіх. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Крыштапа Францішка і Аляксандра Казімера.
Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Любліне, у 1635 годзе запісаўся ў Кракаўскую акадэмію. Пазьней выехаў у Італію па навуку ў Балёньню і Падую. Таксама падарожнічаў Нямеччынай, Францыяй і Ангельшчынай.
У 1648 годзе стаў ротмістрам гусарскай харугвы. Удзельнічаў у бітве пад Піляўцамі. У 1649 годзе знаходзіўся пад Зборавам, атрымаў урад абознага. У 1650 годзе на чале казацкай харугвы браў удзел у бітве пад Берастэчкам, дзе яго двойчы паранілі.
Ажаніўся ў 1647 годзе з Соф’яй (1635—1653), дачкой чашніка Уладзіслава Дарагастайскага. Праз гэты шлюб атрымаў спадчыну згаслага роду Дарагастайскіх (Дарагастаі, Мураваную Ашмянку і іншыя маёнткі). Дзяцей не пакінуў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008.
- ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 93. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0