Альбінас Жукаўскас

Альбінас Жукаўскас (бел. Альбін Жукоўскі; 1912, в. Бубэле, цяпер Сейненскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча — 1987, Вільня, цяпер Летува) — летувіскі пісьменьнік і перакладнік. Заслужаны дзяяч культуры Беларускай (1973 г.) і Летувіскай ССР (1972)[1].

Альбінас Жукаўскас
лет. Albinas Žukauskas
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Альбін Пранавіч Жукоўскі
Нарадзіўся 25 студзеня 1912
вёска Бубэле(pl), Сейнскі павет(ru), Сувальская губэрня, Прывісьлінскі край, Расейская імпэрыя
Памёр 10 жніўня 1987
Вільня, Летувіская ССР, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст
Гады творчасьці 1927—1987
Жанр паэзія
Мова летувіская
Дэбют 1927 г. (часопіс «Новае жыцьцё»(lt))
Прэміі «Паэзія вясны»(lt) (1974 г.)
Узнагароды

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Нарадзіўся і вырас у летувіскай вёсцы. Меў 2 братоў і 4 сястры. У 1918—1919 г. у роднай в. Бубэле адвучыўся год у летувіскай пачатковай школе, якую ў 1915 г. пад нямецкай акупацыяй у часе Першай сусьветнай вайны заснаваў летувіскі журналіст Стасіс Ціюнайціс(lt) (1888—1966). 7 верасьня 1919 г. у выніку Сейненскага паўстаньня, якое пачалося 22 жніўня 1919 г., урад Польскай рэспублікі зачыніў летувіскую школу ў в. Бубэле (Сейненскі павет, Беластоцкае ваяводзтва). З 1919 г. жыў у прытулку сейненскай гімназіі «Сьвятло», заснаванай летувіскім каталіцкім сьвятаром Мацеюсам Густайцісам(lt) (1870—1927). У 1927 г. упершыню выдаў свае творы ў часопісе «Новае жыцьцё»(lt) (Коўна, Летува), які належаў Летувіскай сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1928 г. паступіў у летувіскую гімназію імя Вітаўта Вялікага(lt) ў Вільні (Польская рэспубліка) і пачаў друкавацца ў мясцовым летувіскім друку. Тамсама пасябраваў зь беларускім пісьменьнікам-аднагодкам Максімам Танкам (1912—1995), які ў 1929—1931 гг. навучаўся ў Віленскай беларускай гімназіі і першым пераклаў вершы Жукаўскаса на беларускую мову. У сваю чаргу Жукаўскас перакладаў вершы М. Танка для летувіскага друку[2]. У 1935 г. скончыў гімназію і паступіў у Варшаўскі ўнівэрсытэт, дзе вывучаў права. У 1936—1937 гг. таксама навучаўся ў Вышэйшай журналісцкай школе ў Варшаве, адчыненай у 1917 г. і зачыненай у 1937 годзе. У 1937—1939 гг. друкаваў свае творы ў дадатку «Творчасьць і крытыка» летувіскай газэты «Віленскае слова»(lt). У 1938 г. выдаў у Вільні першы зборнік уласных вершаў «Час і людзі» (лет. Laikai ir žmonės).

У 1940—1941 гг. — рэдактар штодзённай летувіскай газэты «Віленскі голас»(lt) (Вільня, Летувіская ССР). У 1945—1953 гг. — галоўны рэдактар выдавецтва «Нацыянальная мастацкая літаратура»(lt) (Вільня). У 1953—1959 гг. — галоўны сцэнарыст «Летувіскай кінастудыі»(lt). У 1965—1972 гг. — кіраўнік Літаратурнага фонду Летувы. У 1974 г. стаў ляўрэатам летувіскай прэміі «Паэзія вясны» за зборнік вершаў «Рэфлексіўны» (лет. Sangrąžos) 1973 году.

ТворчасьцьРэдагаваць

Напісаў 20 кніг уласных вершаў. Пераклаў зь беларускай на летувіскую мову і выдаў 7 кніг твораў беларускіх пісьменьнікаў. Выдаў зборнік вершаў Максіма Танка «Сьлед маланкі» (1961) і пераклаў кнігу яго ўспамінаў «Лісткі календара» (1969). Таксама пераклаў аповесьць Зьмітрака Бядулі «Сярэбраная табакерка» (1956) і раман Максіма Гарэцкага «Віленскія камунары» (1965). Быў перакладнікам і рэдактарам «Анталёгіі беларускай прозы», анталёгіяў «Зь беларускай паэзіі» і «Па Нёмане песьня плыве». Таксама пераклаў некалькі твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Аркадзя Куляшова, Петруся Броўкі і Пятра Глебкі. У 1974 г. у Менску на беларускай мове выйшаў зборнік яго вершаў «Бяздомная любоў», што складаўся зь перакладаў беларускіх пісьменьнікаў[2].

Таксама выдаў летувіскія пераклады зборнікаў вершаў польскіх пісьменьнікаў Мацея Сарбеўскага (1595—1640), Юльюша Славацкага (1809—1849) і Тадэвуша Канвіцкага (1926—2015), расейскага Аляксея Мікалаевіча Талстога (1883—1945).

Беларускія перакладыРэдагаваць

На беларускую мову яго вершы перакладалі Алесь Разанаў, Мікола Хведаровіч[3].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Даведка - Жукаўскас, Альбінас (пісьменьнік, 1912—1987) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2015 г. Праверана 16 чэрвеня 2016 г.
  2. ^ а б Вітаўт Жэймант. Трывалыя масты сяброўства // Зьвязда : газэта. — 28 лютага 2012. — № 39 (27154). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.