Алешкавічы
вёска ў Відамлянскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Але́шкавічы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 200 м ад правага берага ракі Градаўка, за 2 км на ўсход ад аўтадарогі Берасьце — Каменюкі (Р83), за 17 км на поўдзень ад Камянцу, за 16 км на поўнач ад Берасьця, за 27 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Берасьце — Баранавічы. Уваходзіць у Відамлянскі сельсавет.
Алешкавічы | |
трансьліт. Alieškavičy | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Відамлянскі |
Насельніцтва: | 65 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225053[1] |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°19′19″ пн. ш. 23°42′13″ у. д. / 52.32194° пн. ш. 23.70361° у. д.Каардынаты: 52°19′19″ пн. ш. 23°42′13″ у. д. / 52.32194° пн. ш. 23.70361° у. д. |
± Алешкавічы |
Гісторыя
рэдагаваць- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў Турнаўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі вёска ў складзе маёнтку Дзяменічы, уласнасьць Баяроўскай, 298 рэвіскіх душ.
- 1897: паводле перапісу 59 двароў, 475 жыхароў, хлебазапасная крама, карчма.
- 1905: у вёсцы 543 жыхары.
- 1921: вёска ў складзе Турнаўскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Турнаўскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 76 двароў, 231 жыхар.
- 1949: арганізаваны калгас «Свабодная Праца», дзейнічала пачатковая школа.
- 1950: 98 двароў, 353 жыхары.
- 1954: у Відамлянскім сельсавеце.
- 1956: у калгасе «Перамога».
- 1959: 289 жыхароў.
- 1970: 245 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 65 жыхароў
- 2005 год — 60 жыхароў, 41 двор[3]
- 1999 год — 93 жыхары
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе ААТ «Агра-Турна». У вёсцы працуе крама. Маецца помнік на магіле 18 партызан дывізіі Каўпака, якія загінулі 22—23 сакавіка 1944 году.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 162
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 14
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 14—15.