Ёсіф Уладзімеравіч Гурка (28 ліпеня [ст. ст. 16 ліпеня] 1828 — 28 студзеня [ст. ст. 15 студзеня] 1901) — расейскі дзяржаўны і вайсковы дзяяч, генэрал-фэльдмаршал (1894).

Ёсіф Уладзімеравіч Гурка
28 ліпеня 1828 (196 гадоў) — 28 студзеня 1901
Ёсіф Уладзімеравіч Гурка
Месца нараджэньня Ноўгарад
Месца сьмерці Сахарава, Цьвярская губэрня
Род войскаў кавалерыя, Генэральны штаб
Званьне генэрал-фэльдмаршал
Камандаваў Конна-грэнадэрскі ляйб-гвардыі полк, 1-я брыг. 2-й гвард. кав. дыв., 2-я гвард. кав. дыв., Адэская вайсковая акруга, Варшаўская вайсковая акруга
Бітвы/войны Расейска-турэцкая вайна (1877—1878)
Узнагароды
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн Сьвятога Ўладзімера
Ордэн Сьвятога Ўладзімера
Ордэн Сьвятога Ўладзімера
Ордэн Сьвятога Ўладзімера
Ордэн Сьвятога Георгія 2 ступені
Ордэн Сьвятога Георгія 2 ступені
Ордэн Сьвятога Георгія 3 ступені
Ордэн Сьвятога Георгія 3 ступені
Залатая зброя
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Сьвятога Аляксандра Неўскага
Ордэн Сьвятога Аляксандра Неўскага
Ордэн Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
Ордэн Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і Рамейкаў-Гуркаў беларускага паходжаньня. Скончыў Пажаўскі корпус (1846). Удзельнік Крымскай вайны (1853—1856). Вызначыўся ў расейска-турэцкай вайне 1877—1878. На чале расейскіх і баўгарскіх войскаў вызваляў м. Тырнава, захапіў турэцкія ўмацаваньні Горны Дубняк і Тэліш, акружыў Плеўну.

У сьнежні 1877 г. 70-тысячнае расейскае войска і аддзелы баўгарскага рушэньня на чале зь Ёсіфам Гуркам у 30-градусны мароз пераадолелі Балканы празь цяжкадаступны Чур’яцкі перавал і 23 сьнежня 1878 авалодалі Сафіяй, разьбілі турэцкія войскі каля Ташкісэну, Філіпопалю, авалодалі Адрыянопалем.

Пасьля вайны Гурка — памочнік галоўнакамандуючага войскамі гвардыі і Санкт-Пецярбурскай вайсковай акругі, часовы генэрал-губэрнатар Пецярбургу, Адэсы і камандуючы войскамі Адэскай ваеннай акругі. У 1883—1894 генэрал-губэрнатар Прывісьлінскага краю і Варшавы, камандуючы войскамі Варшаўскай вайсковай акругі. Чалец Дзяржаўнага Савету. Ствараў на заходняй граніцы Расейскай імпэрыі ўмацаваныя раёны і стратэгічныя дарогі. З 1894 у адстаўцы.

 
Барэльеф у Сафіі

У гонар генэрала названыя тры населеныя пункты ў Баўгарыі — места Гуркава і вёскі ў Добрыцкай і Сафійскай абласьцёх. Па ўсёй краіне ягоным імем названыя вуліцы.

У сакавіку 2013 року ў Сафіі адкрыты помнік Ёсіфу Гурку[1].

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 536.
  • Марціновіч А. А. Як Гурка ворагаў граміў / Мастак У. М. Аніська. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2003. — 135 с.
  • Мельцер Д. Б. Белоруссия и Болгария: Дружба вечная, нерушимая. — Мн.: 1981. — С. 54, 57.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лёзненскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1992. — 591, [1] c.: іл. ISBN 5-85700-063-7.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ёсіф Гуркасховішча мультымэдыйных матэрыялаў