Нэвіл Чэмбэрлен
Нэ́віл Чэ́мбэрлен[11] (па-ангельску: Arthur Neville Chamberlain; 18 сакавіка 1869, Эджбастан, Бірмінггэм — 9 лістапада 1940, Гэкфілд пад Рыдынгам) — 60-ы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі. Належаў да Кансэрватыўнай партыі.
Біяграфія
рэдагавацьСын Джозэфа Чэмбэрлена, брат Остына Чэмбэрлена. Навучаўся ў элітнай школе ў Рагбі і Бірмінггэмскім унівэрсытэце. Даволі працяглы час прысьвяціў прадпрымальніцкай дзейнасьці. У 1915—1916 гадох займаў пасаду лорда-мэра места Бірмінггэм. У 1923—1924 ды 1931—1937 гадох — канцлер казначэйства. 60-ы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі ў 1937—1940 гадох. Прыхільнік палітыкі прымірэньня агрэсара. У 1938 року падпісаў Мюнхэнскае пагадненьне з Гітлерам, Мусаліні й Даладзье. Вярнуўшыся ў Лёндан, Чэмбэрлен прад’явіў публіцы на аэрадроме падпісанае пагадненьне са словамі, якія ўвайшлі ў гісторыю: «Я прывёз вам мір», але палітыка заспакаеньня не прынесла Эўропе міру: пачалася Другая сусьветная вайна.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Neville Chamberlain // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Schellenberg W., Ахоўныя атрады Arthur Neville Chamberlain // Sonderfahndungsliste G.B. — Ахоўныя атрады, 1940.
- ^ а б в г Neville Chamberlain // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
- ^ а б Чемберлен Невилл // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б в г Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ^ а б Neville Chamberlain (1869 - 1940)
- ^ а б Taking the Pledge: H. H. Asquith and Drink
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118520024 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ а б в г д Kindred Britain
- ^ а б в г Lundy D. R. Rt. Hon. Arthur Neville Chamberlain // The Peerage (анг.)
- ^ http://www.bbc.co.uk/history/historic_figures/chamberlain_arthur_neville.shtml
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНэвіл Чэмбэрлен — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў