Адраджэньне (выдавецтва)

беларускае выдавецтва

«Адраджэ́ньне»  — беларускае каапэратыўна-выдавецкае таварыства, заснаванае ў сакавіку 1922 году ў Менску. Таварыства ставіла перад сабой асьветніцкія задачы й мела на мэце выданьне мастацкіх твораў і падручнікаў для беларускіх школ.

Адраджэньне
Выява лягатыпу
Тып Акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1 сакавіка 1922 (102 гады таму)
Заснавальнікі Народны камісарыят асьветы
Краіна
Разьмяшчэньне Менск
Закрытая сьнежань 1922
Ключавыя фігуры Антон Баліцкі , Сьцяпан Некрашэвіч, Язэп Дыла
Галіна Выдавецкая
Прадукцыя Кнігі, літаратурна-навуковы весьнік «Адраджэньне»

Гісторыя

рэдагаваць

Выдавецтва паўстала па ініцыятыве Акадэмічнага Цэнтру ў складзе: Народны камісарыят асьветы (5704 паі), Цэнтрабелсаюз (2852 пая), Наркамзем (100 паёў), Народны камісарыят унутраных спраў (25 паёў), Цэнтрабелсельгас (25 паёў), Беларускі Акадэмічны Тэатар (25 паёў) і прыватныя асобы (7 паёў). Пай лічыўся па 10 рублёў золатам. Выдавецтвам было выдадзена 15 кніжных найменьняў, адзін нумар часопіса «Адраджэньне»[1]. Кнігарня выдавецтва месьцілася ў былым гатэлі «Эўропа» на Губэрнатарскай вуліцы. Кнігі прадаваліся ў Ігумене, Слуцку, Бабруйску, Барысаве, Віцебску, Гомлі й Маскве.

Цэнтральны камітэт КПБ заўважыў у артыкулах часопіса «Адраджэньне» пра адраджэньне беларускай культуры й літаратуры антысавецкі напрамак, і дзеля ўзмацненьня кіраўніцтвам выдавецтва «Адраджэньне» ператварылі ў каапэратыўна-выдавецкае таварыства «Савецкая Беларусь», якому пляны выдавецкай працы замацоўваліся Агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам ЦБ КПБ. Плян складаўся з трох частак: школьныя падручнікі й навуковая літаратура; палітычная літаратура; мастацкая літаратура[2][3].

Кіраўнікі

рэдагаваць

Бібліяграфія

рэдагаваць

  • Адраджэньне: літаратурна-навуковы весьнік Інстытута Беларускай Культуры / рэдактар Язэп Лёсік. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — Т. Сшытак 1. — 330 с. — 1000 ас.
  • Багушэвіч, Францішак. Дудка беларуская ; Смык беларускі / прадмова: Максім Гарэцкі. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — 92 с. — 3000 ас.
  • Зоркі — Беларуская дзіцячая часопісь. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — 52 с. — 1750 ас.
  • Валасковіч С. і Лукашэвіч Т. Зборнік арытмэтычных задач. Ч. І. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — 122 с. — 15 000 ас.
  • Валасковіч С. і Лукашэвіч Т. Зборнік арытмэтычных задач. Ч. ІІ. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — 152 с. — 10 000 ас.
  • Валасковіч С. і Лукашэвіч Т. Методыка арытметыкі. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — X,176 с. — 2000 ас.
  • Кармовыя расьліны «сэрадэля» й «пялюшка» / Народны камісарыят земляробства ССРБ. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — 16 с. — 5000 ас.
  • Колас, Якуб. Водгульле : вершы. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — 4,107.ІІІ с. — 3000 ас.
  • Купала, Янка. Спадчына. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — 221 с. — 4000 ас.

  1. ^ «Адраджэньне»: літаратурна-навуковы весьнік Інстытута Беларускай Культуры / рэдактар Язэп Лёсік. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — Т. Сшытак 1. — 330 с. — 1000 ас.
  2. ^ Выдавецкая справа. / рэдакцыя // Полымя : часопіс. — Менск: Савецкая Беларусь, 1922. — № 1. — С. 90—91.
  3. ^ Волк, Алексей Арсентьевич. Ракович, Алексей Ильич Книгоиздательское дело в Белоруссии : исторический очерк. — Минск: БДУ, 1977. — С. 46—47, 269. — 280 с. — 2400 ас.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Адраджэньне (выдавецтва)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў