Адраджэньне (1922)
Адраджэ́ньне — літаратурна-навуковы весьнік (часопіс) Інстытута Беларускай Культуры. У 1922 годзе надрукаваны беларускім каапэратыўна-выдавецкім таварыствам «Адраджэньне» адзін нумар у Менску на беларускай мове з мэтай адраджэньня беларускай культуры й літаратуры. Восеньню 1922 году пастановай ЦК КПБ выданьне спыненае.
Адраджэньне | |
Тэматыка | літаратурна-навуковы весьнік Інстытута Беларускай Культуры |
---|---|
Пэрыядычнасьць | 4 разы на год |
Краіна | Беларусь |
Заснавальнік | Інстытут беларускай культуры |
Выдавец | беларускае кааператыўна-выдавецкае таварыства Адраджэньне |
Дата заснаваньня | 1922 |
Мова | Беларуская |
Аб’ём | 330 старонак |
Наклад | 1 тыс. асобнікаў |
Зьмест
рэдагаваць- Прыгожае пісьменства.
- Якуб Колас. 3 поэмы «Новая Зямля»: Каля зямлянкі; Дзядзька кухар; Новы лясьнічы; Падгляд пчол …
- Тарас Гушча. У палескай глушы, аповесьць.(Пачатак (I—VII гл.) друкаваўся ў часопісе «Вольны Сьцяг»).
- Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях. Ваўкалак, беларуская легэнда. Пераклад з польскае мовы Язэпа Лёсіка.
- М. Грамыка. Крылан, поэма вершам.
- К. Каганец. Няскончаныя творы: Бутрымава прыгода; Страшнае заклінаньне; 3 нашага жыцьця; На сплаў; На сплаве; Тры алешыны і Забойства ў пушчы.
- Т. 3. Жанкі памаглі, апавяданьне.
- Хмарка. Разьвітаньне, верш.
- Навуковы аддзел.
- Язэп Лёсік. Бітва пад Грунвальдам у апісаньні кронікі Быхаўца, Длугоша, Бельскага і інш.
- П. Любецкі. Беларуская народная вусная творчасьць. (Пачатак друкаваўся ў чосопісе «Вольны Сьцяг»).
- У. Дзяржынскі. Максім Багдановіч, як стылізатар беларускіх вершаў.
- М. Піотуховіч. Якуб Колас, як нацыянальны беларускі поэт.
- С. Некрашэвіч. Правапіс спрэчных дзеяслоўных форм.
- М. Байкоў. Слоўнікавая праца ў беларускан мове.
- Я. Ксяневіч. Беларуская этнографія. Вясельныя песьні.
- Раманаў. Шануйце старасьветчыну. Перакл. з расейскай.
- Пасьмертныя ўспаміны: Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі) і Аляксандар Бурбіс
- Кроніка беларускага культурнага жыцьця: Інстытут Беларускай Культуры; Дзень Янкі Купалы; Дзень Якуба Коласа; Беларускія 9-х месячныя лектарскія курсы; Беларускі Акадамічны Тэатр; Беларуская Тэатральная Студыя; Беларускі Музэй; Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт; Беларуская Дзяржаўная й Унівэрсытэцкая бібліятака;
Выдавецтва «Адраджаньне» і інш
- Крытыка і кнігапіс: «Спадчына» Я. Купалы; «Водгульле» Я. Коласа; «Пад родным небам» 3. Бярулі (Ясакара); «Дѵдка беларуская» і «Смык беларускі» Ф. Багушэвіча; «Заручыны Паўлінкі» Ф. Аляхновіча; «Наш Шлях», журнал беларускага студэнцтва ў Вільні; «Маладое Жыцьцё», часопіс беларускае моладзі; «Беларускі тэатр, п’есы; „Дэкляматар“; „Пуцяводныя ідэі беларускае літаратуры“ Ант. Навіны; „Белоруссы“, том III, Е. Карскага (Старое беларускае пісьменства); „Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Старадаўні пэрыад“, проф. Н. Янчука; „Гісторыя беларускае літаратуры“, М. Гарэцкага; Труды Белорусского Государственпого Университета в Мннске», часопіс.
Бібліяграфія
рэдагаваць- «Адраджэньне»: літаратурна-навуковы весьнік Інстытута Беларускай Культуры / рэдактар Язэп Лёсік. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства Адраджэньне, 1922. — Т. Сшытак 1. — 330 с. — 1000 ас.
Крытыка, рэцэнзіі
рэдагаваць- Бібліяграфія. Адраджэньне. Літаратурна Навуковы Весьнік Інстытуту Беларускае Культуры. // Беларускі звон : газэта. — 1922, 20 верасьня. — № 20 (45). — С. 4.
Літаратура
рэдагаваць- Волк, Алексей Арсентьевич. Ракович, Алексей Ильич Книгоиздательское дело в Белоруссии : исторический очерк. — Минск: БДУ, 1977. — С. 46—47, 269. — 280 с. — 2400 ас.
- Арсень Ліс. «Адраджэнне» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 — С. 61—62.
- «Адраджэнне» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5 — С. 134—135.