Аглонь
Аглонь, Аглона (лат. Aglona) — вёска ў Латвіі, на возеры Цырышы. Адміністрацыйны цэнтар Аглонскага краю. Насельніцтва на 2015 год — 964 чалавекі. Знаходзіцца за 234 км ад Рыгі, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Аглонь (лінія Рэжыца — Дзьвінск). Аўтамабільныя дарогі на Дагду, Краслаўку, Мадану.
Аглонь лац. Agłoń | |
лат. Aglona | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў | |
Дата заснаваньня: | 1775 |
Краіна: | Латвія |
Край: | Аглонскі |
Плошча: | 72,48 км² |
Вышыня: | 145 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 964 чал. (2015) |
шчыльнасьць: | |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Паштовы індэкс: | LV-5304 |
Геаграфічныя каардынаты: | 56°7′24″ пн. ш. 27°1′0″ у. д. / 56.12333° пн. ш. 27.01667° у. д.Каардынаты: 56°7′24″ пн. ш. 27°1′0″ у. д. / 56.12333° пн. ш. 27.01667° у. д. |
Аглонь | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.aglona.lv |
Аглонь[1][2] — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVIII ст.
Гісторыя
рэдагавацьПаміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
рэдагавацьУпершыню Аглонь упамінаецца ў XVII ст. У 1694 годзе Юстына Шастовіцкая (зь Сяліцкіх) фундавала тут кляштар дамініканаў. У 1700 годзе ў вёсцы збудавалі першы драўляны касьцёл (асьвечаны ў 10 верасьня 1751 году, згарэў у 1766 годзе). У 1768—1789 гадох на месцы драўлянага збудавалі новы мураваны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Аглонь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[3]. У 1860 годзе каля мястэчка адкрылася чыгуначная станцыя Варшаўска-Пецярбурскай чыгункі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Аглонь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Аглонь увайшла ў склад Беларускай ССР[4]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі.
У 1980 годзе Папа рымскі Ян Павал II надаў касьцёлу ў Аглоні статус базылікі. 8 верасьня 1993 году ён наведаў вёску.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 2000 год — 2655 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2015 год — 964 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (1768—1789)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 62.
- ^ Бубала А. Верхнядзвінскія вернікі пабывалі ў Аглоне // Дзвінская праўда. 20 лістапада 2018 г.
- ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 24.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.