Укляя
Укляя, верхаводка, аклейка, сяляўка, сібель[1] (па-лацінску: Alburnus alburnus) — рыба сямейства карпавых.
Укляя | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Надкляса | Рыбы |
Сямейства | Карпавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Alburnus alburnus | |
Жыве стайна ў стаячых і павольных прэсных і слаба салёных водах. Даўжыня да 20 см, маса да 60 г. Цела падоўжанае, сціснутае з бакоў, пакрытае тонкай бліскучай лускай (зь якой здабываюць гуанін на патрэбу біжутэрыйнай вытворчасьці), на брушку вольны ад лускі «кіль», сьпіна цёмная зь зеленаватым адлівам, бакі і бруха серабрыстыя, сьпінны і хваставы плаўнікі цёмныя, астатнія — жаўтаватыя або чырванаватыя.
Вылаў масавы. Укляю можна вяліць, вэндзіць (прасаліўшы бяз спэцыяў), асабліва смачная юшка. Ужываецца на кансэрвы (у сумесі зь іншымі дробнымі рыбамі).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Жывёльны сьвет: Тэматычны слоўнік. Менск: Беларуская навука, 1999. ISBN 985-08-0185-9
Літаратура
рэдагаваць- Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьУкляя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў