Супясок
Супясо́к, су́песак — рыхлая асадкавая пясчана-гліністая горная парода буравата-жоўтага і жоўта-шэрага колеру.
Утрымлівае да 70% пясчаных, да 10% алеўрытавых і гліністых і да 20% пылаватых часьцінак. Супяскі падзяляюцца на ледавіковыя (марэнныя), водна-ледавіковыя, азёрныя, рачныя і інш. Адрозьніваюць грубапясчаныя, дробнапясчаныя і пылаватыя супяскі.
Мінэралягічны склад разнастайны. Пылаватыя супяскі ўтрымліваюць большую колькасьць кварцу, гліністыя ўтрымліваюць гліністыя мінэралы (каалініт, мантмарыляніт і інш.). У засушлівых раёнах супяскі могуць утрымліваць арганічныя рэчывы і мінэральныя солі.
У глебазнаўстве больш гліністыя супяскі называюць цяжкімі, менш гліністыя — лёгкімі.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 272. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)