Ўэйлз

(Перанакіравана з «Ўэльс»)

Ўэйлз (па-валійску: Cymru; па-ангельску: Wales; састар. Валія) — адзін з рэгіёнаў Злучанага Каралеўства Вялікае Брытаніі ды Паўночнае Ірляндыі. Разьмяшчаецца на паўднёвым усходзе Вялікабрытаніі і мяжуе з Ангельшчынай на ўсходзе. Ўэйлз зьяўляецца найбуйнейшым княствам у сьвеце. На ўсходзе мяжуе з Ангельшчынай, на захадзе абмываецца водамі Атлянтычнага акіяну ды Ірляндзкім морам. Сталіца — Кардыф. Даўжыня берагавой лініі складае каля 1200 км. Значная частка тэрыторыі занятая горамі. Найвышэйшыя горы займаюць паўночную ды цэнтральную часткі, найвышэйшы пункт — гара Snowdon (Yr Wyddfa). Паводле тэрыторыі Ўэйлз складае 10% ад агульнай тэрыторыі Вялікабрытаніі[1]. Клімат пераважна паўночна-ўмераны, марскі.

Ўэйлз
лац. Ŭejłz

Cymru
Wales
Сьцяг Ўэйлза Герб Ўэйлза
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Cymru am byth
(Ўэйлз назаўжды)
Дзяржаўны гімн: «Hen Wlad Fy Nhadau»
Месцазнаходжаньне Ўэйлза
Афіцыйная мова валійская
ангельская
Сталіца Кардыф
Найбуйнейшы горад Кардыф
Форма кіраваньня Канстытуцыйная манархія
Карл III
Марк Дрэйкфард
Плошча
 • агульная

20 779 км²
Насельніцтва
 • агульнае (2011)
 • шчыльнасьць

3 063 500
148/км²
СУП
 • агульны (2006)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$85,4 млрд
$30 546
Валюта Фунт стэрлінгаў (GBP)
Часавы пас UTC
Дамэн верхняга ўзроўню .uk
Тэлефонны код +44

Уэйлз паўстаў як этнічная адзінка, грунтуючыся на кельцкім племені брытаў пасьля заканчэньня Рымскага кіраваньня ў Брытаніі ў V стагодзьдзі. Адбылася міграцыя кельцкіх плямён зь іншых частак Брытаніі ва Ўэйлз. Ва Ўэйлз прыйшлі англа-саксы, што прывяло да памяншэньня ролі кельцкай культуры і мовы. Сёньня Ўэйлз разглядаецца як адзін з кельцкіх рэгіёнаў. У IX стагодзідзі кароль Родры Маўр здолеў аб’яднаць цэнтральныя ды частку паўднёвых раёнаў Ўэйлзу, ягоны ўнук Хоўэл Добры прызнаў васалітэт перад ангельскім каралём Этэльстанам. У X стагодзьдзі пашырылася фэўдальная раздробленасьць, якая ўскладнялася нападамі вікінгаў. На непрацяглы час Ўэйлз аб’яднаўся пад уладай Грыфіда ап Лівэлін, але пасьля ён быў пераможаны англасаксонскім эрлам Гаральдам II Годвінсанам. На тэрыторыі Ўэйлзу ўтварыліся каралеўствы Поўіс, Гўінэд ды Дэхейбарт[2]. Сьмерць Лівеліна Апошняга ў 1282 годзе была канцом незалежнага існаваньня Ўэйлзу, які быў неўзабаве захоплены Ангельшчынай на чале з Эдўардам I. З гэтага часу Ўэйлз стаў краем замкаў. Напачатку XV стагодзьдзя Оўайн Гліндур ненадоўга аднавіў незалежнасьць Ўэйлзу ў сучасных межах. Ўэйлз быў анэксаваны Ангельшчынай, у ім было ўведзенае ангельскае заканадаўства. Асобна палітыка ва Ўэйлзе пачала разьвівацца ў XIX стагодзьдзі. На зьмену Ўэйлзкаму лібэралізму, прыкладам якога была палітыка Лойда Джорджа, прыйшоў сацыялізм ды партыя лейбарыстаў. На працягу XX стагодзьдзя пашыраліся патрыятычныя настроі, у 1925 годзе была сфармаваная палітычная партыя Ўэйлза (Plaid Cymru). У 1962 утворанае таварыства валійскай мовы. Паводле Акту аб урадзе ва Ўэйлзе 1998 году пачала склікацца Нацыянальная Асамблея Ўэйлзу, якая ўпершыню за 500 гадоў пачала прыймаць спэцыяльныя законы для Ўэйлзу.

Напачатку Індустрыяльнай рэвалюцыі ва Ўэйлзе пачалі разьвівацца горная здабыча ды мэталюргія, што прывяло да ператварэньня сельскагаспадарчага рэгіёну ў індустрыяльны. Распрацоўка паўднёваўэйлзкага вугальнага басэйну прывяла да імклівага павелічэньня насельніцтва.

Гісторыя

рэдагаваць

У 1536 годзе Ўэйлз канчаткова стаў часткай Вялікабрытаніі[3]. Адразу пасьля гэтага кароль Ангельшчыны Генрых VIII абавязаў насельніцтва Ўэйлза карыстацца ангельскай мовай замест валійскай[3].

Культура

рэдагаваць

Сярод адукацыйных адметнасьцяў Валіі — першы каледж міжнароднай супольнасьці.

  1. ^ Алесь Дашчынскі. У Менску прайшоў валійскі фэстываль Радыё Свабода 29.02.2008
  2. ^ Мереминский С. Г. Уэльс (рас.) Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2017) Праверана 17 лістапада 2023 г.
  3. ^ а б Ці трэба ратаваць мовы, якія зьнікаюць? Радыё Свабода