Інспэкцыя МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласьці
(Перанакіравана з «Інспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскай вобласьці»)
Інспэ́кцыя МПЗ Белару́сі па Магілё́ўскай во́бласьці — управа Міністэрства па падатках і зборах Беларусі па Магілёўскай вобласьці.
Інспэкцыя МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласьці | |
Від | абласная інспэкцыя |
---|---|
Праўны стан | выканаўчая ўстанова |
Задача | збор падаткаў |
Сядзіба | Ленінскі раён, Першамайская вул., д. 71[1] |
Месцазнаходжаньне | Магілёў |
Каардынаты | 53°54′35″ пн. ш. 30°20′35″ у. д. / 53.90972° пн. ш. 30.34306° у. д.Каардынаты: 53°54′35″ пн. ш. 30°20′35″ у. д. / 53.90972° пн. ш. 30.34306° у. д. |
Дзейнічае ў месцах | Магілёўская вобласьць |
Сяброўства | Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт |
Службовыя мовы | беларуская, расейская |
Управа | |
Начальнік | Алена Бода |
1-я намесьніца | Алена Куляшова |
Намесьнікі | Генадзь Гудына, Натальля Шлогава |
Начальнік управы апэратыўных захадаў | Ігар Булацкі[2] |
Галоўная ўправа | Міністэрства па падатках і зборах Беларусі |
Зьвязаныя службы | Інспэкцыя МПЗ Беларусі па Бабруйску |
Старонка ў сеціве | nalog.gov.by/by/imns_mgo_by |
На 2021 год улучала:
- кіраўніцтва ў складзе начальніцы, яе 1-й намесьніцы і 2-х намесьнікаў;
- 7 управаў — 1) уліку падаткаў, што налічвала 2 аддзелы: аналітычны, уліку і спагнаньня плацяжоў, 2) арганізацыйнай кантрольнай працы, 3) камэральнага кантролю, 4) апэратыўных захадаў, што ўлучала 1-ы і 2-і аддзелы, 5) інфармацыйна-растлумачальнай працы, у тым ліку аддзел наўпроставага падаткаабкладаньня і сэктар ускоснага падаткаабкладаньня, 6) падаткаабкладаньня фізычных асобаў, 7) інфармацыйных тэхналёгіяў, што ўлучала службу суправаджэньня інфармацыйных сыстэмаў і аддзяленьне інфармацыйнага забесьпячэньня;
- 3 аддзелы — 1) юрыдычны, 2) арганізацыйна-кадравай працы, 3) бухгальтарскага ўліку і справаздачнасьці;
- сэктар інфармацыйнай бясьпекі і спэцпрацы і аддзяленьне арганізацыйна-тэхнічнага забесьпячэньня[3].
Задачы
рэдагавацьПаводле Палажэньня 2017 году, «асноўнымі задачамі інспэкцыі МПЗ па Магілёўскай вобласьці ёсьць:
- ажыцьцяўленьне ў межах сваёй кампэтэнцыі кантролю за выкананьнем падатковага заканадаўства, улучна з кантролем за правільнасьцю вылічэньня, своечасовасьцю і поўнасьцю сплаты падаткаў, збораў і іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт, у тым ліку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды, у выпадках, усталяваных заканадаўчымі актамі, заканадаўства аб прадпрымальніцтве, ліцэнзаваньні дзейнасьці ў галіне гульнявога бізнэсу і дэкляраваньня фізычнымі асобамі даходаў і маёмасьці;
- ажыцьцяўленьне кантролю за выкананьнем заканадаўства, якое рэгулюе вытворчасьць і абарачэньне алькагольнай, нехарчовай сьпіртазьмяшчальнай прадукцыі, нехарчовагаа этылявага сьпірту і тытунёвых вырабаў, абарачэньне тытунёвай сыравіны;
- ажыцьцяўленьне кантролю за дзейнасьцю ў галіне гульнявога бізнэсу і выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні дзейнасьці ў гэтай галіне;
- улік належных да сплаты і фактычна сплачаных сумаў падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт;
- распрацоўка прапановаў у пытаньнях рэгуляваньня і кіраваньня ў галіне падаткаабкладаньня;
- папярэджаньне, выяўленьне і спыненьне парушэньняў заканадаўства ў межах сваё кампэтэнцыі;
- стварэньне камфортных умоваў для выкананьняў плацежнікамі падатковых абавязкаў»[4].
Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні
рэдагавацьНа 2021 год Інспэкцыя МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласьці налічвала 11 тэрытарыяльных інспэкцыяў:
- 8 па раёнах Магілёўскай вобласьці — Асіпавіцкім, Бабруйскім, Быхаўскім, Горацкім, Касьцюковіцкім, Крычаўскім, Магілёўскім і Шклоўскім;
- 2 — па Кастрычніцкім і Ленінскім раёнах Магілёва;
- 1 па Бабруйску[5].
Пры гэтым, 7 з 8 раённых інспэкцыяў, акрамя Магілёўскага раёну, ахоплівалі 2 і больш раёнаў Магілёўскай вобласьці[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Агульныя зьвесткі аб Інспэкцыі МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласьці (рас.) // Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, 2021 г. Архіўная копія ад 2021 г. Праверана 22 кастрычніка 2021 г.
- ^ Кіраўніцтва Інспэкцыі МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласьці (рас.) // Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, 2021 г. Архіўная копія ад 2021 г. Праверана 22 кастрычніка 2021 г.
- ^ Структура Інспэкцыі МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласьці (рас.) // Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, 2021 г. Архіўная копія ад 2021 г. Праверана 22 кастрычніка 2021 г.
- ^ а б Палажэньне аб Інспэкцыі МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласьці (Загад МПЗ Беларусі ад 31 жніўня 2017 г. № 77) (рас.) // Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, 28 верасьня 2021 г. Архіўная копія ад 28 верасьня 2021 г. Праверана 22 кастрычніка 2021 г.
- ^ Структура падатковых органаў // Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, 2021 г. Праверана 22 кастрычніка 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Гарачыя лініі» даведкава-кансультацыйнага характару ІМПЗ па Магілёўскай вобласьці (рас.) // Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, 2021 г. Архіўная копія ад 2021 г. Праверана 22 кастрычніка 2021 г.