Ліцэнзія
сукупнасьць дазволаў і абмежаваньняў на выкарыстаньне чагосьці
Ліцэ́нзія (па-лацінску: licentia[1] — права, дазвол) — дакумэнт (пагадненьне), які дае права на выкананьне некаторых дзеяньняў.
Ліцэнзаваньне — працэс выдачы адмысловага дазволу (ліцэнзіі).
Ліцэнзіяр — адзін з бакоў ліцэнзійнай дамовы, які прадстаўляе другому боку — ліцэнзіяту — права на выкарыстаньне аб’екта ліцэнзіі (вынаходніцтва, тэхналёгіі, тэхнічнага досьведу і іншых формаў прамысловай уласнасьці).
Ліцэнзіят — юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, якія маюць ліцэнзію на ажыцьцяўленьне канкрэтнага віду дзейнасьці.
Ліцэнзійныя ўмовы — умовы, пры выкананьні якіх ліцэнзія сапраўдная.
Ліцэнзіі могуць выкарыстоўвацца ў тым ліку для ліцэнзаваньня адкрытых зьвестак.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.728