Міхаі́л Анато́льевіч Жураўко́ў (нар. 19 лістапада 1961, Салігорск, Менская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі палітык, Міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь, навуковец, доктар навук.

Міхаіл Жураўкоў
Міністар адукацыі Беларусі
27 сьнежня 2014 — 15 сьнежня 2016
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Андрэй Кабякоў
Папярэднік: Сяргей Маскевіч
Наступнік: Ігар Карпенка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 лістапада 1961 (62 гады)
Салігорск, Менская вобласьць, БССР
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1984)
Узнагароды:
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 19 лістапада 1961 году ў Салігорску. Скончыў мэханіка-матэматычны факультэт БДУ (1979—1984), завочную асьпірантуру пры БДУ (1984—1987), доктар фізыка-матэматычных навук (1993)[1].

У 1993—1996 — намесьнік начальніка службы аўтаматызаванай сыстэмы кіраваньня прадпрыемствам па распрацоўцы й укараненьні на прадпрыемстве Беларуськалій[1].

У 1996—1997 — прафэсар катэдры тэарэтычнае мэханікі БНТУ. З 1997 году — прафэсар катэдры тэарэтычнае мэханікі й робататэхнікі БДУ, з 1999 — загадчык катэдры, з сакавіка 2007 — дэкан мэханіка-матэматычнага факультэту. Са студзеня 2009 году — першы прарэктар[1]. 26 кастрычніка 2011 г. Указам № 491 А.Лукашэнка ўзнагародзіў М.Жураўкова мэдалём Францішка Скарыны[2].

27 сьнежня 2014 году прызначаны Міністрам адукацыі Беларусі[3]. Зьняты з пасады ў сьнежні 2016 году. Вярнуўся працаваць у БДУ, на катэдру тэарэтычнай і прыкладной мэханікі мэханіка-матэматычнага факультэту.

  1. ^ а б в Журавков Михаил Анатольевич (рас.). Афіцыйны сайт Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 сьнежня 2014 г.
  2. ^ Вялікая група работнікаў розных сфэраў удастоеная дзяржаўных узнагародаў Беларусі // Зьвязда : газэта. — 28 кастрычніка 2011. — № 206 (27070). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны сайт прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2014). Праверана 28 сьнежня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць