Š
Š, š (ша; курсіў: Š š) — літара лацінскага альфабэту, 28-ая літара беларускага лацінскага альфабэту[1][2][3].
Літара лацінкі Š | |
Šš | |
◄ Ř Ś Ŝ Ş Š Ţ Ť Ŧ Ũ ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | пашыраная лацінская літара, альфабэтны; |
Гук | [ʂ] |
Назва ў Юнікодзе | latin capital letter s with caron
latin small letter s with caron |
Юнікод | Š: U+0160 š: U+0161 |
HTML | Š: Š, Š š: š, š |
UTF-16 | Š: 0x160 š: 0x161 |
URL-код | Š: %C5%A0 š: %C5%A1 |
Разьвіцьцё | |
Іншае | |
Кірунак пісьма | зьлева направа |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Літара ўтвораная ад літары S з дапамогай дыякрэтычнага знаку гачак. Звычайна пазначае гук, аналягічны кірылічнаму Ш. Характэрная перш за ўсё для славянскіх моваў (чэскай, славацкай, горна- й ніжнелуцкай, харвацкай, славенскай, басьнійскай).
Лацінізацыя
рэдагавацьХарактэрна для лацінскіх варыянтаў беларускае, сэрбскае й македонскае моваў), балтыйскіх (летувіскай і латыскай), у паўночнай сота; таксама ўжываецца пры трансьлітэрацыі кірылічных тэкстаў з баўгарскае, беларускае, расейскае й украінскае моваў. Таксама ўжываецца ў фінскай і эстонскай у запазычаных словах.
Раманізацыя
рэдагавацьУжываецца таксама для перадачы лацінкай тэкстаў, напісаных на шумэрскіх і акадзкіх мовах (гукі /ш/ і /ч/), гіційскае фанэмы /с/, гуку /ш/ у сэміцкіх мовах, а таксама фэнікійскае літары шын ( ), прамой папярэдніцы кірылічнае Ш.
Гісторыя
рэдагавацьСтвораная Янам Гусам для чэскае мовы замест ранейшага спалучэньня літараў Sz. У 1830 харвацкі лінгвіст і палітычны дзеяч Людэвіт Гай адаптаваў яе да харвацкае мовы, адкуль яна з часам была запазычаная ў славенскую, басьнійскую, сэрбскую й македонскую мовы. У 1906 Вацлаў Іваноўскі ўвёў яе у беларускі лацінскі альфабэт.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ J. H. Alfabet // Лемантар для школаў і хатняга навучаньня. — Нью-Ёрк: выд. Zaranka, 1964. — С. 53. — 97 с.
- ^ Наша Ніва (10 верасьня 2016) Як правільна пісаць беларускай лацінкай? Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
- ^ Ян Станкевіч Лемантар пераходны з лацініцы на кірыліцу. — Менск: Беларуская народная самапомач, 1942.