Адкрыць галоўнае мэню

Сацыяльная сетка (па-ангельску: social networking service) — плятформа, он-лайн-сэрвіс або вэб-сайт для пабудовы, адлюстраваньня й арганізацыі сацыяльных стасункаў. Звычайна на сайце сеткі мажліва дадаць інфармацыю пра сябе (дату нараджэньня, школу, ВНУ, зацікаўленьні й да т. п.), па якой карыстальніка здолеюць знайсьці іншыя ўдзельнікі.

БясьпекаРэдагаваць

Варта ўнікаць выкладу ў агульны доступ:

  • даты і месца народзінаў — дзеля ўтойваньня № карткі сацыяльнага страхаваньня;
  • намеру адпачыць — дзеля папярэджаньня рабаваньня;
  • месца пражываньня і № тэлефона — дзеля прадухіленьня нязваных госьця і суразмоўца;
  • дзявочае прозьвішча маці і назоў улюбёнай песьні — дзеля ўтойваньня ключа да рахунка.

Варта ўнікаць разьмяшчэньня на сваёй старонцы:

  • непрыстойных прызнаньня і здымка — дзеля ўтойваньня ад працадаўца і службы найму;
  • аповеду аб сваіх небясьпечных паводзінах і забаве — дзеля папярэджаньня адмовы ў страхаваньні і павышэньня аплаты за яго;
  • скаргі на працадаўца і супрацоўніка — дзеля прадухіленьня звальненьня[1].

Некаторыя сацыяльныя сеткіРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Як забясьпечыць уласную бясьпеку ў Інтэрнэце Інфаграфіка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (26 студзеня 2012). Праверана 10 ліпеня 2012 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Сацыяльная сеткасховішча мультымэдыйных матэрыялаў