Рыяна
Рыяна (па-ангельску: Rihanna; сапраўднае імя Робін Рыяна Фэнці — па-ангельску: Robyn Rihanna Fenty, нараділася 20 лютага 1988 году, Барбадас) — барбадаская R&B сьпявачка й акторка, якая нарадзілася ў Барбадасе й у 16 гадоў пераехала ў Злучаныя Штаты Амэрыкі, каб пачаць кар’еру сьпявачкі пад кіраўніцтвам прадусара Эвана Роджэрза. Пасьля яна падпісала кантракт з Def Jam Recordings пасьля праслухоўваньня перад Jay-Z, кіраўніком лэйбла ў той час[1].
У 2005 годзе Рыяна выпусьціла сваю дэбютную працу Music of the Sun, якая ўвайшла ў дзясятку найлепшых альбомаў Billboard 200, а сынгл «Pon De Replay» меў посьпех у чарце Billboard Hot 100. Менш чым праз год, сьпявачка выпусціла другі студыйны альбом A Girl Like Me (2006), які дасягнуў свайго максымуму ў найлепшай пяцёрцы альбомнага чарту Billboard, гэтак жа кампазыцыя «SOS» стала першым сынглам Рыяны, якія лідыравалі ў чарце Hot 100. Трэці студыйны альбом Good Girl Gone Bad (2007) уключаў у сябе чатыры гіт-сынглы «Umbrella», «Take a Bow», «Disturbia», «Don't Stop the Music» і атрымаў 9 намінацыяў на Грэмі, выйграўшы ў катэгорыі Найепшае сумеснае выкананьне (вакал/рэп) за песьню «Umbrella» пры ўдзеле рэпэра Jay-Z. Ейны чацьверты студыйны альбом Rated R быў выпушчаны ў лістападзе 2009 году, пяты Loud у 2010 годзе, і шосты Talk That Talk у 2011 годзе.
Дыскаграфія
рэдагавацьСтудыйныя альбомы
рэдагаваць- 2005: Music of the Sun
- 2006: A Girl like Me
- 2007: Good Girl Gone Bad
- 2009: Rated R
- 2010: Loud
- 2011: Talk That Talk
- 2012: Unapologetic
- 2015: Anti
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Reid, Shaheem; Paco, Matt. "Jay-Z's Picks: Teairra Mari, Rihanna and Ne-Yo". MTV News.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРыяна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт
- Дабрачынны фонд Рыяны
- Рыяна(недаступная спасылка) на сайце Allmusic
- Рыяна на Internet Movie Database.