Вікторыя Азаранка

беларуская тэнісістка

Вікто́рыя Фёдараўна Аза́ранка (нарадзілася 31 ліпеня 1989 году, Менск, цяпер Беларусь) — беларуская тэнісістка. Жыве і трэніруецца ў Монтэ-Карлё (Манака). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2010)[2].

Вікторыя Азаранка
Краіна Беларусь
Пражывае ў Монтэ-Карлё, Манака
Нарадзілася 31 ліпеня 1989 (35 гадоў)
Менск, Беларуская ССР, СССР
Рост 183 см
Вага 66 кг
Пачатак кар’еры 2003
Працоўная рука правая, бэк-гэнд абодвума
Прызавыя грошы $26 068 236
Адзіночны разрад
Матчаў 446–164
Тытулаў 19 WTA, 1 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 1 (30 студзеня 2012)
Турніры Вялікага шлему
Аўстралія пераможца (2012)[1]
Францыя паўфінал (2013)
Ўімбэлдан паўфінал (2011, 2012)
ЗША фінал (2012, 2013)
Асноўныя турніры
WTA фінал (2011)
Алімпіяда бронза (2012)
Парны разрад
Матчаў 136–51
Тытулаў 6 WTA, 3 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 7 (7 ліпеня 2008)
Турніры Вялікага шлему ў пары
Аўстралія фінал (2007)
Францыя пераможца (2008)
Ўімбэлдан чвэрцьфінал (2008)
ЗША пераможца (2007)
Вікторыя Азаранка ў Вікісховішчы

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1996 г. пачала займацца тэнісам у 7 гадоў. У кастрычніку 2004 г. збройнае прадпрыемства «Белтэхэкспарт» Уладзімера Пефціева аплаціла пераезд Вікторыі Азаранкі і Вольгі Гаварцовай у Марбэльлю (аўтаномная супольнасьць Андалюзія, Гішпанія) для заняткаў у мясцовай тэніснай акадэміі. Падрыхтоўкай Вікторыі заняўся нямецкі трэнэр, які раней працаваў са Штэфі Граф. У 2009 г. за кошт расейскага хакеіста Мікалая Хабібуліна(ru) пераехала ў Скотсдэйл (штат Арызона, ЗША) для заняткаў з трэнэрам Сэмам С’юмікам, які дагэтуль рыхтаваў расейскую тэнісістку Веру Званарову(ru)[3].

Дасягненьні

рэдагаваць

Юніёрскі этап

рэдагаваць

Пераможца Адкрытага чэмпіянату ЗША (2005) у юніёрскім разрадзе. Пераможца юніёрскага (да 18 гадоў) Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў 2005 годзе ў адзіночным і парным разрадах. У парным разрадзе сярод юніёрак Вікторыя Азаранка таксама перамагла ў Адкрытым чэмпіянаце Францыі ў 2005 годзе (разам з вугоркай Агнэш Савай), і на Ўімбэлдане ў 2004 годзе (разам зь беларускай Вольгай Гаварцовай). На 2005 год у юніёрскім разрадзе Вікторыя Азаранка мела шэсьць тытулаў у адзіночцы (і яшчэ дзесяць у парным разрадзе), зьяўлялася чэмпіёнкай Эўропы ў парным разрадзе сярод 14-гадовых і пераможцай каманднага Кубку Эўропы да 14 і 16 гадоў. У 2005 годзе стала чэмпіёнкай сьвету сярод юніёрак па вэрсіі Міжнароднай тэніснай фэдэрацыі (ITF).

Першы нумар юніёрскага рэйтынгу (2005).

Прафэсійная кар’ера

рэдагаваць

Пераможца турніраў WTA Tour у адзіночным выступе:

  1. 2009 — Брысбэйн, Аўстралія
  2. 2009 — Мэмфіс, ЗША
  3. 2009 — Маямі, ЗША
  4. 2010 — Стэнфард, ЗША
  5. 2010 — Масква, Расея
  6. 2011 — Маямі, ЗША
  7. 2011 — Марбэльля, Гішпанія
  8. 2011 — Люксэмбург, Люксэмбург
  9. 2012 — Сыднэй, Аўстралія
  10. 2012 — Мэльбурн, Аўстралія
  11. 2012 — Доха, Катар
  12. 2012 — Індыян-Ўэлз, ЗША
  13. 2012 — Пэкін, Кітай
  14. 2012 — Лінц, Аўстрыя
  15. 2013 — Мэльбурн, Аўстралія
  16. 2013 — Доха, Катар
  17. 2013 — Цынцынаці, ЗША
  18. 2016 — Брысбэйн, Аўстралія
  19. 2016 — Індыян-Ўэлз, ЗША

Дзяржаўныя ўзнагароды

рэдагаваць
  1. ^ Виктория Азаренко выиграла Australian Open и стала первой ракеткой мира (рас.)
  2. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2010 г. № 394 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
  3. ^ а б Алена Аўчыньнікава. «Я галодная да перамог» // Зьвязда : газэта. — 31 студзеня 2012. — № 19 (27134). — С. 1-2. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 28 января 2012 г. № 44 «Аб узнагароджанні В.Ф.Азаранка ордэнам Айчыны III ступені» (1/13270)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць