Till Lindemann Tour 2023

канцэртны тур нямецкага музыкі Тыля Ліндэмана

Till Lindemann Tour 2023 (зь ням. «Тур Тыля Ліндэмана 2023», «Тур Till Lindemann 2023») — канцэртны тур нямецкага музыкі Тыля Ліндэмана ў ягоным сольным праекце. Пачаўся 8 лістапада 2023 году[1].

Till Lindemann Tour 2023
Лягатып Tour 2023
Канцэртны тур Till Lindemann
Месцазнаходжаньне Эўропа · Цэнтральная Амэрыка
Зьвязаныя альбомы Skills in Pills · F & M · Zunge · «Entre dos tierras»
Дата пачатку 8 лістапада 2023
Дата сканчэньня 4 студзеня 2024 (2024-01-04)
Колькасьць этапаў 2
Колькасьць шоў 27
Вэб-сайт https://www.till-lindemann.com/
Храналёгія канцэртаў
«Till Lindemann Tour 2023»
(2023—2024)
...

У туры музыка ўпершыню выконвае песьні з свайго дэбютнага альбома. Тур прайшоў ў Нямеччыне, Чэхіі, Славаччыне, Польшчы, Летуве, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, Швэцыі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, Нідэрляндах, Францыі[1].

11 лістапада былі абвешчаныя тры дадатковыя канцэрты ў Мэксыцы[2][1].

Гісторыя рэдагаваць

Тур быў заплянаваны на 2022 год яшчэ ў 2021 годзе пад назвай Ich hasse Kinder Tour (паводле назвы аднайменнага самотніка Тыля)[3].

З-за эпідэміялягічнай сытуацыі канцэрты Ich hasse Kinder Tour 2022, заплянаваныя на студзень, былі перанесены на лістапад і сьнежань[4].

14 лістапада 2022 году тур быў перанесены на 2023 год. Тагды ж былі абвешчаныя першыя дзьве даты: 22 лістапада (Прага) й 24 лістапада (Браціслава).

З-за незалежных ад нас прычынаў і з надзвычай цяжкім сэрцам мы вымушаныя абʼявіць аб пераносе нашага тура на восень 2023 году.

Наш плян прадставіць канцэрты як мага ў большай колькасьці местаў за гэты кароткі прамежак часу, на жаль, аказаўся невыканальным з-за ўсіх раней адкладзеных тураў на працягу ўсёй эпідэміі COVID. Цяпер проста не хапае свабодных пляцовак у гэтыя тэрміны.

Мы вырашылі перанесьці Наш тур на восень 2023 году, таму што хочам даць вам лепшыя канцэрты TL за ўсю гісторыю.

— Афіцыйны сайт Тыля Ліндэмана

У красавіку 2023 сталі вядомыя краіны й колькасьць шоў у туры: 14 краінаў і 27 шоў. Тур быў анансаваны як Till Lindemann Tour 2023, Tour 2023 ці European Tour[1][5].

Тур павінен быў пачацца 8 верасьня 2023 году ў ЗША, але з-за захворваньня Тыля канцэрт быў скасаваны 5 верасьня:

З-за хваробы мы з жалем паведамляем, што Тыль Ліндэман, на жаль, вымушаны адмяніць свой выступ на Blue Ridge Rock Festival 2023. Мы будзем старанна працаваць з фэстывалем, каб вярнуць яго ў 2024 годзе.

— Афіцыйны сайт Тыля Ліндэмана

17 лістапада канцэрт у Касэлі (18 лістапада) быў скасаваны. Прычынамі таму сталі адсутнасьць дазволу ад мясцовых уладаў на ўстаноўку ўласнае сцэны й халатнасьць мясцовых супрацоўнікаў, якія працавалі з дакумэнтамі[6].

Тур быў завершаны 4 студзеня 2024 году канцэртам у Мэксыцы.

Шоў рэдагаваць

Чырвоным колерам вылучаныя скасаваныя шоў.

Дата Краіна Места Месца
Этап 1 — Эўропа
8 верасьня 2023   ЗША Элтан Blue Ridge Rock Fest
8 лістапада 2023   Нямеччына Ляйпцыг Quarterback Immobilien Arena
10 лістапада 2023   Нямеччына Дусэльдорф Mitsubishi Electric Halle
12 лістапада 2023   Нямеччына Мюнстэр Messe und Congress Centrum Halle Münsterland
14 лістапада 2023   Нямеччына Бамбэрг brose ARENA
15 лістапада 2023   Нямеччына Лінген EmslandArena
17 лістапада 2023   Нямеччына Франкфурт-на-Майне Jahrhunderthalle
18 лістапада 2023   Нямеччына Касэн Eissporthalle Kassel
20 лістапада 2023   Нямеччына Трыр Arena Trier
22 лістапада 2023   Чэхія Прага Tipsport Arena
24 лістапада 2023   Славаччына Браціслава EXPO-Aréna
26 лістапада 2023   Польшча Катавіцы Spodek
28 лістапада 2023   Летува Коўна Žalgiris arena
30 лістапада 2023   Латвія Рыга Arēna Rīga
02 сьнежня 2023   Эстонія Талін Tondiraba Ice Hall
03 сьнежня 2023   Фінляндыя Хэльсынкі Helsinki Ice Hall
05 сьнежня 2023   Швэцыя Стакгольм Hovet
06 сьнежня 2023   Швэцыя Мальмё Malmö Arena
08 сьнежня 2023   Нямеччына Гамбург Sporthalle Hamburg
10 сьнежня 2023   Бэльгія Антвэрпэн Lotto Arena
12 сьнежня 2023   Вялікабрытанія Лёндан OVO Arena Wembley
14 сьнежня 2023   Нідэрлянды Ратэрдам RTM Stage
16 сьнежня 2023   Нямеччына Штутгарт Porsche Arena
18 сьнежня 2023   Нямеччына Мюнхэн Zenith
20 сьнежня 2023   Францыя Парыж Accor Arena
Этап 2 — Цэнтральная Амэрыка
31 сьнежня 2023   Мэксыка Канкун Plaza de Toros Cancùn (NYE show)
01 студзеня 2024   Мэксыка Мантэрэй Showcenter
04 студзеня 2024   Мэксыка Сан-Люіс-Патосі San Luis Potosí — Centro de las Artes

Сэтліст рэдагаваць

Канцэртная праграма (сэтліст)
Назва
1. « Zunge »
2. « Schweiss »
3. « Fat »
4. « Altes Fleisch »
5. « Allesfresser »
6. « Golden Shower »
7. « Tanzlehrerin »
8. « Ich weiß es nicht »
9. « Sport frei »
10. « Blut »
11. « Praise Abort »
12. « Platz Eins »
13. « Fish On »
14. « Gummi »
15. « Steh auf »
16. « Knebel »
17. « Ich hasse Kinder »
18. « Skills In Pills »

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г Tour 2023 (анг.). Till-Lindemann.com (афіцыйны сайт музыкі). Праверана 17 лістапада 2023 г.
  2. ^ THREE EXCLUSIVE CONCERTS IN MEXICO. Lindemann World (11 лістапада 2023). Праверана 17 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
  3. ^ ICH HASSE KINDER TOUR 2022. Lindemann World (18 кастрычніка 2021). Праверана 17 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
  4. ^ POSTPONEMENT OF THE «ICH HASSE KINDER TOUR 2022». Lindemann World (13 студзеня 2022). Праверана 17 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
  5. ^ 2023 TOUR. Lindemann World (26 красавіка 2023). Праверана 17 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
  6. ^ Lindemann kommt nicht nach Kassel (ням.). MMkonzerte.de (17 лістапада 2023). Праверана 17 лістапада 2023 г.