Till Lindemann
Till Lindemann — мэталёвы праект, які быў створаны Тылем Ліндэманам з праекту «Lindemann» у 2020 годзе. Назва гурта — імя й прозьвішча Тыля Ліндэмана, жанры — NDH і індастрыял-мэтал.
Till Lindemann | |
![]() | |
![]() Выступ гурта ў 2022 годзе | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 2020 — цяпер (папярэдні гурт — Lindemann) |
Адкуль | ![]() |
Мова | нямецкая |
Жанр(ы) | Neue Deutsche Härte, індастрыял-мэтал, рок-музыка |
Выдавец | Universal Music Group · Till Lindemann |
Зьвязаныя праекты | Rammstein · Lindemann |
Удзельнікі | Тыль Ліндэман Эмілі Рудзівіч Джэс Пэйдж Эйсі Слэйд Джо Летц Канстанс Дэй Дэні Лонер |
https://www.till-lindemann.com/ |
Гісторыя рэдагаваць
Утварэньне гурта (2020) рэдагаваць
У 2020 годзе, пасьля канца калябарацыі Пэтэра Тэгтгрэна й Ліндэмана, гурт Lindemann быў рэарганізаваны ў сольны праект Тыля пад назвай «Till Lindemann» зь іншым складам[1][2][3].
Тур «Ich hasse Kinder» (2022 — цяпер) рэдагаваць
У пачатку 2022 году Тыль Ліндэман абвясьціў аб пачатку канцэртнага тура пад назвай «Ich hasse Kinder» з новым складам: Джэс Пэйдж (гітара), Эмілі Рувідзіч (гітара), Эйсі Слэйд (бас) і Джо Летц (ударныя)[4]. Даты будучага тура былі абвешчаныя, але пазьней яны былі адкладзены з-за пандэміі COVID-19[5][6]. 29 кастрычніка было абвешчана, што ўвесь тур будзе адкладзены на год, за выключэньнем Расеі, дзе тур быў скасаваны[7].
«Zunge» (2023) рэдагаваць
- Асноўны артыкул: Zunge (альбом)
3 лістапада 2023 году на стрымінгавых плятформах стаў даступны дэбютны студыйны альбом гурта — Zunge[8][9][10]. На фізычных выданьнях альбом будзе даступны 17 лістапада для CD і Fanbox, 1 сьнежня для вініла.
23 кастрычніка ў RammsteinShop была абноўленая выява ўпакоўкі скрынкі (гл. Zunge § Даступныя выданьні): цяпер на ім налепка з згадваньнем пра самотнік пад назвай «Fleisch».
Самотнікі рэдагаваць
8 верасьня 2023 году гурт выпусьціў новы самотнік «Zunge» (зь ням. язык)[11][12], тагды ж быў анансаваны альбом.
6 верасьня 2023 году на афіцыйным ютуб-канале гурта зьявілася новае відэа, прэм’ера якога адбылася а 8 верасьня 2023 году ў 16:00 па Менску[13][14].
Відэа да песьні зьнятае ў красавіку 2021 году ў Вялікім маскоўскім дзяржаўным цырку[14].
29 верасьня 2023 году выйшлі яшчэ тры самотнікі: «Nass», «Schweiss» і «Lecker» (NSL)[15][16][17].
27 кастрычніка выйшаў самотнік «Sport frei»[18][19].
Дыскаграфія рэдагаваць
- Асноўны артыкул: Дыскаграфія Till Lindemann
Till Lindemann выпусьціў некалькі самотнікаў (гл. дыскаграфію)[20][21][22][23], у 2023 годзе выйдзе дэбютны альбом праекту — Zunge[24].
Год | Назва | Па-беларуску | Працягласьць |
---|---|---|---|
2023 | Zunge | «Язык» | 46:00 |
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Rammstein side-project Lindemann have broken up
- ^ Lindemann Split, But Till Lindemann Retains Band Name
- ^ TILL LINDEMANN // Projects — Lindemann World (анг.)
- ^ Lindemann World — Concert in Tel Aviv — Line-up and setlist
- ^ Ich hasse Kinder tour 2022
- ^ Concerts scheduled
- ^ Cancellation of Russian concerts
- ^ Till Lindemann will release his first solo album, «Zunge» («Tongue»), on November 3, 2023. — Lindemann World (анг.)
- ^ TILL LINDEMANN ZUNGE — RammsteinShop
- ^ Zunge (анг.) Till Lindemann. DistroKid (29 кастрычніка 2023). Праверана 3 лістапада 2023 г.
- ^ Till Lindemann’s Shocking Solo Music Video: «Zunge» and Visual Transformation — Byohosting (анг.)
- ^ Zunge — Single — Apple Music
- ^ Кліп на сынгл «Zunge»
- ^ а б Till Lindemann will be releasing a new single «Zunge» («Tongue») on September 8, 2023 on the usual streaming platforms. — Lindemann World (анг.)
- ^ Nass. — Distrokid.com
- ^ Schweiss. — Distrokid.com
- ^ Lecker. — Distrokid.com
- ^ Lindemann will release new song on 27th october 2023 — Sport Frei (анг.). Affenknecht.com.
- ^ Sport frei. — Distrokid.com
- ^ SUCHEN NACH «TILL LINDEMANN» — Offizielle Deutsche Charts
- ^ ALWAYS ON MY MIND (FEAT. TILL LINDEMANN) — Emigrate World
- ^ Suche nach: Till Lindemann — Austriancharts.at
- ^ Kovacs & Till Lindemann — Child Of Sin (Official Video)
- ^ SINGLES // TILL LINDEMANN’S DISCOGRAPHY — Lindemann World (анг.)
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- https://www.till-lindemann.com/ — афіцыйны сайт Till Lindemann
- Афіцыйны канал на YouTube