N.R.M.

(Перанакіравана з «NRM»)

N.R.M. (Незале́жная Рэспу́бліка Мро́я) — беларускі рок-гурт. Заснаваны ў 1994 годзе ўдзельнікамі рок-гурту «Мроя».

N.R.M.

Канцэрт N.R.M. у 2011 годзе, Горкі, 11 чэрвеня 2011
Гады 1994 — нашы дні
Краіна
Месца ўтварэньня Менск, Беларусь
Мова беларуская
Жанр рок
Выдавец West Records ды інш.
Зьвязаныя праекты Мроя
Zet
Крамбамбуля
Garadzkija
Pete-Paff
Удзельнікі Алег Дземідовіч
Юрась Ляўкоў
Піт Паўлаў
Былыя ўдзельнікі Лявон Вольскі

Гісторыя

рэдагаваць
 
Лявон Вольскі, 2009 год

Гурт быў створаны ў 1994 годзе на падмурку гурту «Мроя». Зьмена назвы была зьвязаная з пажаданьнем адысьці ад стэрэатыпаў, зьвязаных з «Мрояй», і пачаць граць новую музыку на новым узроўні. Альбом «Пашпарт грамадзяніна N.R.M.» (1998) стаў самай папулярнай працай гурту. Песьні зь яго (асабліва «Песьня пра каханьне» й «Паветраны шар») сталі сапраўднае культавымі сярод нацыянальна-арыентаванай моладзі. З тых часоў N.R.M. застаецца самым папулярным рок-гуртам у Беларусі.

Альбом «Try čarapachi» (2000) стаў якасным пераходам гурту на новую ступень у працы над музыкай. Зьлёгку зьмянілася музыка й стылістыка тэкстаў, што стала прычынай адыходу некаторых старых аматараў гурту й зьяўленьня шматлікіх новых. Музыка стала цяжэйшай, тэксты — больш глыбокімі й актуальнымі. Наагул альбом значна болей прафэсійны за папярэднія. Адной з самых гітовых песень N.R.M. стала «Try čarapachi», безь якой цяпер не абыходзіцца ніводны канцэрт.

З 2000 году ўдзельнікі сталі больш свайго часу выдзяляць на працу ў іншых музычных праектах (у выніку чаго амаль уся рок-сцэна Беларусі так ці іначай зьвязаная з удзельнікамі гурту N.R.M.), таму альбомы сталі зьяўляцца радзей, і колькасьць сольных канцэртаў паменшылася.

«Dom kultury» (2002) стаў замацаваньнем пераходу, пазначанага ў 2000 годзе. Прыкметныя гіты — «Try čarapachi — 2» і «Fabryka».

З 2002 году пачалі цыркуляваць чуткі аб хуткім развале гурту. Ускосна на гэта паказваў той факт, што з таго часу не было выдана ніводнага новага альбому (толькі дзьве новыя песьні на «Справаздачы 1994—2004»)[1].

На працягу наступных трох гадоў гурт працягваў актыўную канцэртную дзейнасьць. Адбыліся шматлікія выступы за мяжой: у Польшчы, Нямеччыне, Славаччыне, Швэцыі. У Беларусі гурт уваходзіў у сьпіс забароненых[2], таму канцэрты адбываліся рэдка й у паўпадпольных умовах. За 2006 год не адбылося ніводнага афіцыйнага канцэрту[3] і не было магчымасьці рэклямаваць канцэрты,[4] але музыкі зьявіліся на зборным шоў у падтрымку выпуску сэрыі складанак «Песьні свабоды», на які сабраліся ўдзельнікі Neuro Dubel, Крама, Indiga, Hair Peace Salon і шэрагу іншых знакамітых беларускіх рок-калектываў, які адбыўся на плошчы Бангалор 25 жніўня 2006 году.[5]

У 2007 годзе быў выдадзены шосты студыйны альбом «06». Ён быў запісаны, па словах Лявона Вольскага, пад уплывам палітычных падзеяў вясны 2006 году.[6] Альбом «06» складзены з рознастылёвых песьняў і вылучаецца тым, што пры запісу былі выкарыстаныя новыя для гурту інструмэнты — віялянчэль, мандаліна, клявішы. Акрамя таго, ўпершыню песьні выконвае ня толькі Лявон Вольскі, але і астатнія ўдзельнікі гурту й нават дзіцячы хор.

Пазьней у 2007 годзе гурт быў выкрэсьлены са сьпісу забароненых[7], што дало яму мажлівасьць выступаць зь легальнымі канцэртамі па ўсяе Беларусі, чым гурт і займаўся, праводзячы актыўную канцэртную дзейнасьць цягам ўсяго 2008 году.

На «Рок-каранацыі» ў лютым 2011 году гурт выступіў у новым складзе — безь Лявона Вольскага.[8] Увесь 2011 год гурт выступаў безь яго, прэзэнтаваў новую песьню «Аўтарадыё» ў падтрымку зачыненай радыёстанцыі[9] і рыхтаваў песьні да новага альбому пад працоўнай назвай «ДПБЧ».

17 лютага 2012 году N.R.M. прэзэнтавалі відэа-кліп на песьню «Прамень»[10], які ў першы ж тыдзень сабраў больш за 10 тысячаў праглядаў на YouTube.

У 2013 годзе N.R.M. выдалі новы дыск пад назвай «Д. П.Б. Ч.». Альбом існуе на вініле, на CD і ў лічбавым фармаце 24/48 на флэшцы. Альбом быў запісаны ўласнымі сіламі за ўласны кошт. Гэта сёмы студыйны альбом гурта пасьля амаль шасьцігадовага перапынку.

Супольны арт-праект N.R.M. і Паўла Альтхамэра ўдзельнічаў у Бэрлінскім біенале сучаснага мастацтва[11]. Менская частка мастацкай акцыі «Прамень Сонца» прайшла ў клюбе «Юла». У межах Жэшаўскага фэстывалю «Эўрапейскі стадыён культур» / «Europejski Stadion Kultury 2013» песьня «Прамень» была выканана з польскім рок-гуртом «Myslovitz»[12]. Вэрсія гуральскай народнай песьні «Кузьнічка» прыняла ўдзел у нацыянальным адборачным туры «Эўравізія-2012». Песьня «Ты маўчыш, я маўчу» была напісана, як жэст салідарнасьці з «Аўтарадыё». У першапачатковай вэрсіі выконвалася разам з праграмным дырэктарам «Аўтарадыё» Ірынай Львовай[13].

Дыскаграфія

рэдагаваць

Самотнікі

рэдагаваць

Удзел у супольных праектах

рэдагаваць

Удзел у складанках

рэдагаваць

Удзельнікі

рэдагаваць

Колішнія ўдзельнікі

рэдагаваць

Храналёгія

рэдагаваць

Пабочныя праекты

рэдагаваць
  1. ^ Олег Климов; Сергей Шаруба. Убить N.R.M., или К неутешительным итогам музыкального года (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2020-09-11 г. Архіўная копія ад 2020-09-11 г.
  2. ^ Jeremy Page (5 лютага 2005) Belarus hardman drowns out the sounds of revolution (анг.) Times Online Праверана 12 сакавіка 2011 г.
  3. ^ Сяргей Будкін (17 сьнежня 2007) Супярэчлівы год беларускага року Tuzin.fm Праверана 12 сакавіка 2011 г.
  4. ^ Zap, Алена Скарабагатава, «Тузін Гітоў» (11 кастрычніка 2007) N.R.M. нарэшце прэзэнтавалі «06» у Менску Tuzin.fm Праверана 12 сакавіка 2011 г.
  5. ^ СЛЭП (2006-08-31) 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Записи в рубрике 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Дзёньнік : LiveInternet — Российский Сервис Онлайн-Дневников (бел.) Праверана 2018-11-18 г.
  6. ^ Зьміцер Панкавец (10 траўня 2007) Памяці 2006 году Наша Ніва — Лідэр NRM Лявон Вольскі расказвае пра новы альбом гурту.. Праверана 12 сакавіка 2011 г.
  7. ^ Как рокеры в Администрацию ходили Хартыя’97 Праверана 12 сакавіка 2011 г.
  8. ^ Усе інтрыгі Рок-каранацыі ў адной — Generation.by Праверана 10 сакавіка 2011 г.
  9. ^ Вячеслав Радионов. (2011-03-02) N.R.M. записали песню в поддержку «Авторадио» (рас.). Ultra-music.com(be).
  10. ^ N.R.M. знялі «залаты» кліп Ultra-Music Праверана 17 лютага 2012 г.
  11. ^ https://web.archive.org/web/20131130054131/http://premierartscene.com/magazine/7th-berlin-biennale/
  12. ^ https://www.youtube.com/watch?v=thfuSP6nyXE
  13. ^ https://www.youtube.com/watch?v=52aCq886-dc
  14. ^ N.R.M. «Д. П.Б. Ч.» — Experty.by (рас.)
  15. ^ Группа N.R.M. собралась классическим составом. Смотрите, как Павлов и Вольский вместе играют «Тры чарапахі»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць