Справаздача 1994—2004 — складанка найлепшых песень беларускага рок-гурту N.R.M. за 10 гадоў па выніках галасаваньня сярод слухачоў. Прадстаўлена ў двух выданьнях — залатым і срэбраным. Песьня «Катуй-ратуй» ў 2009 годзе трапіла й на складанку Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New[1].

Справаздача 1994—2004
Вокладка альбому Справаздача 1994—2004. N.R.M.. 2004
Складанка песень N.R.M.
Выдадзены 2004
Жанр рок
Працягласьць 1:15:56
Выдавец West Records
Храналёгія N.R.M.
Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя
(2003)
Справаздача 1994—2004
(2004)
06
(2007)
  1. «10» (2004)
  2. «Рок-н-рол не ўратуе» (2004)
  3. «Лёгкія-лёгкія» (2002, Dom kultury)
  4. «Хавайся ў бульбу» (2002, Dom kultury)
  5. «Юра, ёлкі-палкі, Коля» (2002, Dom kultury)
  6. «Тры чарапахі» (2000, Try čarapachi)
  7. «Катуй-ратуй» (2000, Try čarapachi)
  8. «Мы жывем някепска» (2000, Try čarapachi)
  9. «Паветраны шар» (1998, Пашпарт грамадзяніна N.R.M.)
  10. «Песьні пра каханьне» (1998, Пашпарт грамадзяніна N.R.M.)
  11. «Кумба» (1998, Пашпарт грамадзяніна N.R.M.)
  12. «Партызанская» (1996, Одзірыдзідзіна)
  13. «Песьня падземных жыхароў» (1996, Одзірыдзідзіна)
  14. «Одзірыдзідзіна» (1996, Одзірыдзідзіна)
  15. «ŁaŁaŁaŁa» (1995, ŁaŁaŁaŁa)
  16. «Белыя лебедзі» (1995, ŁaŁaŁaŁa)
  17. «Бывай» (1995, ŁaŁaŁaŁa)
  18. «Дзе тое слова?» (1994) *
  19. «Зомбі» (1994) *

* — толькі на «залатым» выданьні

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць

У складанку ўвайшлі па тры песьні з кожнага зь пяці студыйных альбомаў, а таксама дзьве новыя песьні («10», «Рок-н-рол не ўратуе»).

Першае («залатое», па колеры вокладкі) выданьне дадаткова мае два эксклюзіўныя бонус-трэкі зь першага дэма-запісу N.R.M., зробленага восеньню 1994 году разам з пазьней сышоўшым пятым удзельнікам — гітарыстам Аляксандрам «Малодшым» Дударам. «Залатое» выданьне таксама мае 12-старонкавы буклет з рарытэтнымі фатаздымкамі.

  1. ^ Budzma The Best Rock [Гуказапіс ; Budzma The Best Rock / New / Еўрапейскае Радыё для Беларусі] (бел.). Нацыянальная бібліятэка БеларусіПраверана 2018-12-26 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.