Яўстах Дашкевіч

(пам. 1535) староста чаркаскі і канеўскі, казацкі атаман

Яўста́х Дашке́віч гербу Ляліва (1455—1535 у Оўручы) — гетман казакоў запароскіх, староста канеўскі, крычаўскі і чаркаскі.

Яўстах Дашкевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1470
Памёр 25 лістапада 1536(1536-11-25)
Род Дашкевічы[d]
Дзейнасьць дыплямат
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Яўстах Дашкевіч паходзіў з заможнага баярскага роду. У часы маскоўска-літоўскай вайны 1500—1503 гг. ваявода караля і вялікага князя Аляксандра Ягелончыка разам з князем Міхалам Ізяслаўскім пацярпеў паразу пры Амсьціславе. Быў абвінавачаны ў махлярстве і схаваўся ў Маскоўскім княстве. У 1505 г. вярнуўся ў Літву і даказаў сваю невінаватасьць на сойме літоўскім у Берасьці.

Падчас маскоўска-літоўскай вайны 1507—1508 гадоў трапіў у маскоўскі палон. Пасьля паступіў на службу да маскоўскага князя і быў накіраваны з войскам на дапамогу паўстанцам Міхала Глінскага. Пасьля кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары вярнуў яму сваю ласку і дазволіў вярнуцца і служыць яму.

Падчас маскоўска-літоўскай вайны 1512—1522 гадоў, у чэрвені 1513 г., разам з кіеўскім ваяводам Юрыем Радзівілам, спустошыў Севершчыну і зьнішчыў 6-тысячнае маскоўскае войска. У 1515 г. разам з Андрэем Неміровічам паўтарыў свой напад на землі Севершчыны. У 1518 разьбіў аддзелы крымскіх татараў, якія ўварваліся на Валынь. У ліпені 1521 г. разам з крымскімі татарамі і ханам Мехмэт І-Гірэем накіраваўся на Маскву. Пасьля разгрому маскоўскіх войскаў над Акой прарваўся да сьценаў сталіцы Маскоўскай дзяржавы. Вялікі князь Васіль III быў вымушаны плаціць даніну. Вясной 1522 г. накіраваўся з пасольствам у Крым, быў змушаны заплаціць хану выкуп у 15000 злотых, каб стрымаць яго ад уварваньня ў польска-літоўскія землі. Увесну 1523 г., у скарыстаўшыся нашэсьцем Нагайскай Арды на Крымскае ханства, напаў на Ачакаў і Перакоп на чале казакоў. Гэтае прывяло да помсты з боку турак і татараў, якія прыйшлі ў Рагацін, а ў наступным годзе дайшлі да Бугу і Сяну.

27 студзеня 1527 г. разам зь вялікім гетманам літоўскім Канстантынам Астроскім і гетманам польным літоўскім Андрэем Неміровічам здабыў вялікую перамогу над татарамі ў бітве пры Альшаніцы. У лістападзе 1528 г. атакаваў Ачакаў і Белгарад-Днястроўскі. Захапіў больш за 30 000 быдла і 500 коняў. У 1531 г. перажыў аблогу татарамі Чаркасаў.

Падчас літоўска-маскоўскай вайны 1534—1537 гадоў, пры дапамозе татараў, спустошыў Севершчыну, вынішчыў 3000 маскоўскіх жаўнераў і забраў вялікую колькасьць жывёлы.

Сястра Яўстаха, Мілохна, выйшла замуж за Андрэя Неміровіча, кіеўскага ваяводу, літоўскага польнага гетмана. Іх дачка Багдана Неміровіч стала адзінай спадчыньніцай Яўстаха Дашкевіча.