Белгарад-Днястроўскі

Белгарад-Днястроўскі (па-ўкраінску: Білгород-Дністровський) — места ў Адэскай вобласьці Ўкраіны, на Днястроўскім лімане. Адміністрацыйны цэнтар Белгарад-Днястроўскага раёну. Знаходзіцца за 18 км ад Чорнага мора, за 100 км ад Адэсы. Чыгуначная станцыя. Порт.

Белгарад-Днястроўскі
лац. Biełharad-Dniastroŭski
укр. Білгород-Дністровський
Фартэцыя
Фартэцыя
Герб Белгарад-Днястроўскага Сьцяг Белгарад-Днястроўскага
Першыя згадкі: 498 да н. э.
Былая назва: Белгарад
Краіна: Украіна
Вобласьць: Адэская
Раён: Белгарад-Днястроўскі
Плошча: 31 км²
Вышыня: 28 м н. у. м.
Насельніцтва (2005)
колькасьць: 51 000 чал.
шчыльнасьць: 1645,16 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 4849
Паштовыя індэксы: 67700—67719
Геаграфічныя каардынаты: 46°11′38.101″ пн. ш. 30°20′28.000″ у. д. / 46.19391694° пн. ш. 30.34111111° у. д. / 46.19391694; 30.34111111Каардынаты: 46°11′38.101″ пн. ш. 30°20′28.000″ у. д. / 46.19391694° пн. ш. 30.34111111° у. д. / 46.19391694; 30.34111111
Белгарад-Днястроўскі на мапе Ўкраіны
Белгарад-Днястроўскі
Белгарад-Днястроўскі
Белгарад-Днястроўскі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

ЮНЭСКО занесла Белгарад у сьпіс найстарэйшых местаў Эўропы, што мелі бесьперапыннае існаваньне — побач з Рымам, Атэнамі і Ерусалімам.

Гісторыя

рэдагаваць

Век Белгараду-Днястроўскага складае каля 2500 гадоў. Места шмат разоў зьмяняла назву (Ціра, Альба, Аспракастрон, Акчакерман, Чатаця-Албэ, Манкастра, Акерман), апошняе перайменаваньне адбылося пасьля далучэньня паўднёвай Бесарабіі да СССР (1940).

У IX ст. плямёны ўлічаў і тывэрцаў стварылі тут эканамічны, палітычны і гандлёвы цэнтар — Белгарад. З XIII ст. уваходзіў у склад Галіцка-Валынскага княства. У XIV ст. яго захапілі генуэзцы і перайменавалі ў Манкастра (Маўракастра).

У выніку бітвы на Сініх Водах (1362) перайшоў да пляменьніка Альгерда князя Юрыя Карыятавіча, які вёў актыўную барацьбу супраць татарскіх уладароў.

У XV ст. вядомы пад назвай Чататаальба (Белая фартэцыя) перайшоў да Малдаўскага княства. У 1484 годзе места захапіла Турэччына, перайменаваўшы яго ў 1503 годзе ў Акерман (Белы камень). У XVIXVIII стагодзьдзях быў сталіцай Белгарадзкай Арды. Паводле Бухарэсцкай мірнай дамовы 1812 году, якой скончылася расейска-турэцкая вайна, Акерман увайшоў у склад Расейскай імпэрыі.

З 1991 году ў складзе незалежнай Украіны.

Чорны Горад

рэдагаваць

У 1421 годзе[1] на месцы цяперашняга прадмесьця Белгараду-Днястроўскага (на супрацьлеглым ад цэнтру места беразе Днястра) вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў умацаванае места, якое атрымала назву Чорны Горад.[2]

Фартэцыя згадваецца ў сьпісе замкаў, складзеным па яго сьмерці ў 1430 годзе.[3]

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Белгарад-Днястроўскі мае шэраг цікавых турыстычных аб’ектаў:

  • Акерманская фартэцыя (XV ст.)
  • Армянская царква (XІV ст.)
  • Баўгарская царква (1840)
  • Грэцкая царква (XIII ст.)
  • Падземная царква Іаана Сучаўскага (XIV—XIX ст.)
  • Раскопкі старадаўняга места Ціра (V ст. да н. э.)
  • Сьвята-Ўшэсьценскі сабор (1815—1820)
  • Сьвята-Мікалаеўская царква (1867)
  • Скіфская магіла
  • Сармацкі склеп (III ст. н. э.)
  1. ^ Віктар Цемушаў. Белгарад // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 63
  2. ^ Додаток В: Оригінальні тексти та їх давні і сучасні переклади (до розділу 2) // Вирський Д. Річпосполитська історіографія України (ХVI — середина ХVII ст.) — К.: Інститут історії України НАН України, 2008. — У 2-х ч. — Ч.2 (Додатки). С. 99
  3. ^ Р. Ю. Кочкуров. История символов Николаевщины // «Гербоведъ» №57, С. 39—44.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Белгарад-Днястроўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў