Карона Кельцы

польскі футбольны клюб

«Каро́на» (па-польску: Korona) — польскі футбольны клюб з гораду Кельцы. Заснаваны 10 ліпеня 1973 году.

Карона
Поўная назва па-польску: Korona Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1973
Горад Кельцы, Польшча
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 15 550
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2023—2024 14 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
korona-kielce.pl (пол.)​ (анг.)

Гісторыя

рэдагаваць
 
Каманда «Кароны» ў 1975 годзе.

Клюб быў закладзены ў 1973 годзе пасьля аб’яднаньня двух кельцкіх клюбаў — Іскра і СГЛ. Новы клюб «Карона» прасунуўся ў Другую лігу польскага першынства ў 1975 годзе, але каманда праз дрэнныя вынікі неўзабаве пазбавілася свайго месца. Наступнае прасоўваньне ў другі дывізіён адбылося ў 1982 годзе, дзе «Карона» гуляла ажно да 1990 году, калі дружына зноў страціла сваё месца. У 1996 годзе ў каманды зьявіўся новы спонсар, што палепшыла клюбныя вынікі. У сэзоне 1998—1999 гадоў «Карона» зноўку правяла ў Другой лізе, але вылецела паводле вынікаў сэзону. У 2000 годзе «Карона» аб’ядналася зь яшчэ адным клюбам з Кельцаў — «Блакітныя».

У 2002 годзе пачалася залаты час клюбу. Посьпехі былі зьвязаны з тым, што «Карону» набыла амбітная кампанія Kolporter, а старшынём клюбу стаў Кшыштаф Кліцкі. На мэту было пастаноўлена зрабіць клюб найлепшым у краіне. Першым посьпехам «Кароны» стала прасоўваньне ў 2005 годзе да Экстраклясы, дзякуючы перамогі ў другім дывізіёне. Першым матчам «Кароны» ў Экстраклясе сталася сустрэча супраць «Краковіі», якая скончылася зь лікам 0:0. Дэбютны сэзон быў вельмі пасьпяховы для каманды, бо кельцы занялі 5 месца ў выніковай табліцы. Свой наступны сэзон у элітным дывізіёне «Карона» пачала зь перамогі над гдынскай «Аркай» зь лікам 3:0. 20 верасьня 2006 году назаўсёды трапіў у гісторыю клюбу, бо пасьля перамогі ў гасьцявым матчы супраць «Одры» з Вадзіслава-Сьлёнскага, клюб упершыню ў сваёй гісторыі падняўся на вяршыню табліцы лігі, але скончыўся сэзон 2006—2007 гадоў на 7-м месцы. Сэзон 2007—2008 гадоў «Карона» скончыла сэзон на 6 месцы, але клюб быў пераведзены ў Першую лігу праз удзел у дамоўленых матчах. У жніўні 2008 году Кліцкі прадаў сваю долю ўласнасьці гарадзкім уладам за намінальную плату.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць