Яўген Елязаранка

беларускі футбаліст

Яўге́н Еляза́ранка (нарадзіўся 4 ліпеня 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Крумкачоў».

Яўген Елязаранка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 ліпеня 1993(1993-07-04)[1] (31 год)
Рост 175 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Крумкачы
Нумар 21
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011 Дынама-2[d] 25 (4)
2013—2015 Нафтан 72 (1)
2016—2017 Шахцёр Салігорск 20 (2)
2017 Гомель 20 (1)
2018 Слуцак 3 (0)
2018—2019 Тарпэда Менск 23 (0)
2019 Ліда 13 (2)
2020 Дняпро Магілёў 24 (8)
2021 Нафтан 2 (0)
2021 Хваля 4 (0)
2022—2023 Асіпавічы 29 (3)
2023 Колас Ігумен[d] 9 (2)
2024—4 Крумкачы 6 (1)
Зборныя
2014 Беларусь (да 21) 10 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
16 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў займацца футболам у Асіпавічах, дзе трэнэрам быў ягоны бацька — Аляксандар Елязаранка. Пазьней навучаўся ў адмысловай футбольнай клясе Менскай сувораўскай вучэльні, адкуль трапіў у «Дынама-2». У 2012 годзе перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе спачатку абараняў колеры дубля. У сэзоне 2013 году новы галоўны трэнэр «Нафтана» Павал Кучараў далучыў Елязаранку да асноўнай каманды. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе, дзе пачаў выступаць на пазыцыі апорнага паўабаронцы.

У сэзоне 2014 году быў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У красавіку і ліпені 2014 году некаторы час не гуляў праз пашкоджаньні, але потым вярнуў месца ў асноўным складзе. З студзеня 2016 году праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры», зь якім у сакавіку склаў працоўную дамову[3]. Спачатку выходзіў на замену, але потым замацаваўся ў стартавым складзе салігорцаў. У верасьні 2016 году атрымаў траўму, празь якую выбыў да сканчэньня сэзону. У пачатку 2017 году, акрыяўшы ад траўмы, трэнаваўся з «Шахцёрам», але ў лютым накіраваўся на прагляд у «Гомель» і ў выніку ў сакавіку быў арандаваны гэтым клюбам[4]. У складзе «Гомля» неўзабаве замацаваўся ў першай адзінаццатцы, аднак у канцы сэзону страціў месца ў асноўным складзе. У сьнежні 2017 году па заканчэньні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[5].

У пачатку 2018 году трэнаваўся з «Шахцёрам», трапіў з камандай на першы (кіпрскі) збор. У лютым 2018 году, аднак, ня трапіў на другі (турэцкі) збор салігорцаў і неўзабаве далучыўся да «Слуцку». У сакавіку 2018 году, паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з салігорцамі ды афіцыйна прыяднаўся да случакоў[6]. Аднак, за паўгады згуляў за асноўную каманду слуцкага клюбу толькі ў трох матчах чэмпіянату Беларусі і двух кубкавых. У ліпені 2018 году пакінуў «Слуцак» і прыяднаўся да менскага «Тарпэда»[7], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У ліпені 2019 году ў сувязі зь фінансавымі цяжкасьцямі каманды пакінуў клюб і выправіўся на прагляд ва ўзбэцкую «Бухару»[8], аднак у выніку ў жніўні стаў гульцом «Ліды»[9], дзе трывала гуляў у асноўным складзе.

У лютым 2020 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[10]. Дапамог магілёўскаму клюбу атрымаць перамогу ў Другой лізе. У сьнежні 2020 году пакінуў «Дняпро»[11]. У лютым 2021 году стала вядома, што Елязаранка падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[12]. У ліпені 2021 году перабраўся ў пінскую «Хвалю»[13], аднак пераважна заставаўся на лаўцы запасных. У сьнежні 2021 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў пінскі клюб[14].

У сакавіку 2022 году стаў гульцом «Асіпавічаў»[15], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сакавіку 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[16]. Пакінуў каманду ў ліпені 2023 году[17] і неўзабаве далучыўся да ігуменскага «Коласа». У красавіку 2024 году ўзмоцніў склад «Крумкачоў»[18].

Дасягненьні

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нафтан 2015 Найвышэйшая ліга 22 1
Шахцёр Салігорск 2016 Найвышэйшая ліга 20 2
Гомель 2017 Найвышэйшая ліга 20 1
Слуцак 2018 Найвышэйшая ліга 3 0
Тарпэда Менск 12 0
  1. ^ а б в Evgeni Elesarenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://footballfacts.ru/person/218814
  3. ^ Евгений Елезаренко подписал контракт с "Шахтером" (рас.)
  4. ^ "Шахтер" отдал Елезаренко в аренду "Гомелю" (рас.)
  5. ^ Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули "Гомель" (рас.)
  6. ^ Евгений Елезаренко перешел в "Слуцк" (рас.)
  7. ^ Елезаренко перешел в минское "Торпедо" (рас.)
  8. ^ Елезаренко на просмотре в «Бухаре», Капор подписал контракт с клубом (рас.)
  9. ^ Вратарь "Минска" и еще два игрока пополнили состав "Лиды" (рас.)
  10. ^ Елезаренко и Ходенков подписали контракты с "Днепром-Могилев" (рас.)
  11. ^ Евгений Елезаренко покидает Днепр (рас.) Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра»
  12. ^ 15 февраля "Нафтан" выходит из отпуска. Сейчас на контракте в клубе 8 игроков (рас.)
  13. ^ Елезаренко перешел из "Нафтана" в "Волну" (рас.)
  14. ^ "Волна" расторгла соглашения с Елезаренко и Ханкевичем (рас.)
  15. ^ Кто еще фавориты Д2, звездные дебютанты, усиление "Осиповичей" и "Молодечно-2018" (+ таблица трансферов) (рас.)
  16. ^ "Осиповичи" продлили контракты с тремя игроками (рас.)
  17. ^ "По личным причинам". Самый опытный игрок "Осиповичей" покинул клуб (рас.)
  18. ^ Экс-игрок "Шахтёра", "Гомеля" и "Днепра" будет выступать за "Крумкачы" (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць