Я́раслаў Га́шак (па-чэску: Jaroslav Hašek; 30 красавіка 1883, Прага — 3 студзеня 1923, Ліпніцы) — чэскі пісьменьнік-сатырык.

Яраслаў Гашак
Jaroslav Hašek
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 красавіка 1883(1883-04-30)[1][2][3][…]
Памёр 3 студзеня 1923(1923-01-03)[1][4][2][…] (39 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Ёзэф Гашак[d]
Сужэнец Ярміла Гашкава[d][7] і Alexandra Lvova[d]
Дзеці Рыхард Гашак[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці аўтар, сатырык, навэліст, журналіст, пісьменьнік, публіцыст, гумарыст
Гады творчасьці з 1900
Жанр сатыра
Мова чэская мова[5][8][9] і расейская мова
Значныя творы «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка»
Подпіс
Пераклады на беларускую ў Вікікрыніцах
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гашак (неадназначнасьць).

Біяграфія

рэдагаваць

Сын настаўніка. Адукацыю атрымаў у камэрцыйнай акадэміі. Літаратурную дзейнасьць пачаў з 18-гадовага веку ў газэтах і гумарыстычных часопісах кароткімі апавяданьнямі чэхаўскага тыпу, якія ён называў «гумарэскамі». Ужо ў гэтых апавяданьнях высьмейваюцца рэлігійныя забабоны, сямейны побыт дробнага буржуа, парлямэнт і іншыя зьявы ў тагачасным чэхаславацкім грамадзтве.

Мабілізацыя перапыніла літаратурную дзейнасьць Яраслава Гашака. У час Першай сусьветнай вайны яго накіравалі на фронт. Празь некаторы час Гашак трапляе ў Расею як палонны. Тут ён удзельнічаў у кастрычніцкім перавароце, уступіў у бальшавіцкую партыю і працаваў ва Ўфе падчас грамадзянскай вайны. Па сканчэньні вайны вярнуўся ў Прагу і з гэтага часу займаўся выключна літаратурай.

 
Гашакаў помнік у Празе

Раман пра бравага салдата Швэйка

рэдагаваць
 
Помнік браваму салдату Швэйку ў Гуменным, Славаччына

Вайна і рэвалюцыя вызначылі другі пэрыяд ягонай творчасьці. Ад дробных побытавых апавяданьняў Гашак перайшоў да эпапэі. Ягоныя «Прыгоды бравага салдата Швэйка ў часе сусьветнай вайны» (Osudy dobrého vojáka Švejka za světové války, 1921—1923) прынесьлі Гашаку сусьветную славу. Раман быў перакладзены на мноства моваў. Твор Гашака, напісаны сакавітай мовай, з прымесьсю салдацкага жаргону і праскага арго, пабудаваны на чаргаваньні падзеяў у салдацкім жыцьці галоўнага героя, якое перарываецца характэрнымі адступленьнямі — успамінамі Швэйка, анэгдотамі, прыкладамі зь ягонага жыцьцёвага досьведу. Самі чэхі апраўдана называюць раман самай сьмешнай кніжкай у сьвеце.

Заўчасная сьмерць на сухоты ў 1923 годзе пакінула раман Швэйка няскончаным. Зь імем Гашака злучана мноства легендаў. Піварня, дзе любіў бавіць час пісьменьнік — самае прыцягальнае месца для турыстаў, якія прыяжджаюць у Прагу. Яраслаў Гашак — самы вядомы чэскі пісьменьнік мінулага стагодзьдзя.

Сучасным перакладчыкам «Швэйка» зьяўляецца Аляксандар Мажэйка.

Беларускія пераклады

рэдагаваць
  1. ^ а б в г Востокова С. И. Гашек // Краткая литературная энциклопедия (рас.)Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
  2. ^ а б Jaroslav Hasek // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ Jaroslav Hasek // Babelio (фр.) — 2007.
  4. ^ а б Востокова С. И. Гашек Ярослав // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 6 : Газлифт — Гоголево. — С. 148—149.
  5. ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  6. ^ The Fine Art Archive
  7. ^ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
  8. ^ Hašek, Jaroslav, 1883-1923 // CONOR.SI
  9. ^ Гашек Ярослав // ПроДетЛит (рас.) — 2019.

Літаратура

рэдагаваць