Ян Кісьлякоў
Ян Андрэевіч Кісьлякоў[3] (1985, Бобр, цяпер Крупскі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 1955, Амутнінск, Кіраўская вобласьць, цяпер Расея) — беларускі навуковец-эканаміст у галіне сельскай гаспадаркі.
Ян Кісьлякоў | |
Дата нараджэньня | 7 лістапада 1895 |
---|---|
Месца нараджэньня | Бобр, Сеньненскі павет, Магілёўская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 7 сакавіка 1955 |
Месца сьмерці | Амутнінск, Кіраўская вобласьць, Расейская СФСР, Савецкі Саюз |
Месца вучобы | Маскоўскі межавы інстытут(ru) (1923) |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | эканоміка |
Месца працы | Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія |
Вядомы як | аўтар манаграфіі «Пасёлкі (оптымум тэрыторыі і эфэкт землеўпарадкаваньня)» (1928) |
Навуковы кіраўнік | Ота Хаўке |
Вучні | Хведар Плятнер, Міхаіл Макараў, А. Камінскі[2] |
У 1928 годзе выдаў манаграфію «Пасёлкі (оптымум тэрыторыі і эфэкт землеўпарадкаваньня)», у якой акрэсьліў перавагі аднаасобнага прыватнага вядзеньня сельскай гаспадаркі. Прафэсар (1929) Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Бацька кандыдаткі хімічных навук Рагнеды Бельскай (нар. 1928)[4].
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1918 годзе скончыў Горацкую зямельна-аграрную вучэльню[5] (Магілёўская губэрня). Са сьнежня 1918 году па сакавік 1919 году настаўнічаў у Бабры (Сеньненскі павет), пасьля чаго працаваў аграномам ва ўправае саўгасаў Сеньненскага павету[4].
У 1923 годзе скончыў Маскоўскі межавы інстытут(ru) (Расейская СФСР) і ў чэрвені ўладкаваўся на працу ў аддзел эканомікі сельскай гаспадаркі Народнага камісарыяту земляробства(be) Беларускай ССР[5]. Адначасна пачаў працаваць у сельскагаспадарчай сэкцыі Інстытуту беларускай культуры[4].
У 1925 годзе заняў пасаду дацэнта ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках. Распрацоўваў пытаньні зямельнай палітыкі Беларускай ССР. Быў прыхільнікам хутарскога і прыватнага аднаасобнага вядзеньня сельскай гаспадаркі[5]. Браў удзел у распрацоўцы «Пяцігадовага пляну народнай гаспадаркі і культурнага разьвіцьця Беларускай ССР на 1928/29—1932/33 гады». У 1928 годзе выдаў манаграфію «Пасёлкі (оптымум тэрыторыі і эфэкт землеўпарадкаваньня)»[4].
У 1929 годзе атрымаў годнасьць прафэсара Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі[5]. Узначаліў Навуковае таварыства вывучэньня Беларусі ў Горках[4].
Са сьнежня 1929 году працаваў на Цэнтральнай бульбяной досьледнай станцыі(be) Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і мясцовай гаспадаркі. 27 чэрвеня 1930 году трапіў пад арышт па сфабрыкаванай справе «Саюза вызваленьня Беларусі». 10 красавіка 1931 году калегія Аб’яднанай дзяржаўнай палітычнай управы СССР зацьвердзіла Пастанову аб высылцы Кісьлякова ў Амутнінск (Кіраўская вобласьць, Расейская СФСР) на 5 гадоў за «антысавецкую дзейнасьць» паводле артыкулаў 58-4, 7, 10, 11 Крымінальнага кодэксу. Пасьля адбыцьця ссылкі пераехаў у Паўлава (Ніжагародзкая вобласьць), а затым у Вязьму (Смаленская вобласьць). У 1941 годзе быў закліканы ў Чырвоную армію ў сувязі з пачаткам Нямецка-савецкай вайны. У 1942 годзе дэмабілізаваны праз хваробу і вярнуўся на пасяленьне ў Амутнінск[4], дзе працаваў начальнікам аддзелу працы Амутнінскага мэталічнага заводу.
19 верасьня 1960 году калегія па крымінальных справаў Вярхоўнага суду Беларускай ССР пасьмяротна рэабілітавала (апраўдала) Кісьлякова па сфабрыкаванай справе[4].
Дасьледаваньні
рэдагавацьУ 1928 годзе Ян Кісьлякоў выдаў манаграфію «Пасёлкі (оптымум тэрыторыі і эфэкт землеўпарадкаваньня)», у якой вызначыў пасёлак у якасьці групавога разьмяшчэньня сядзібаў на плошчы 80—250 га. Навуковец назваў асабісты спосаб землекарыстаньня ў такім паселішчы найлепшым ва ўмовах Беларусі праз адсутнасьць церазпалосіцы і параўнальна меншую сярэднюю адлегласьць палёў ад сядзібаў. Гэта спрашчала шматпольны севазварот і выкарыстаньне машынаў, а таксама давала магчымасьць павялічыць зямельныя дзялянкі. За 1922—1927 гады ў Беларускай ССР утварылі каля 5000 пасёлкаў на плошчы 590 434 га ў 69 095 дварах, што складала 29 % плошчы сялянскага землекарыстаньня, якое ўпарадкавалі за той час. Дадзеную манаграфію Кісьлякоў напісаў на падставе дадзеных экспэдыцыі 1923 году за часам яго працы загадчыкам аддзелу аграрнай палітыкі Народнага камісарыяту земляробства Беларускай ССР(be), народным камісарам якога быў Зьміцер Прышчэпаў. Ян Кісьлякоў быў вядучым дасьледнікам пасялковага спосабу ўладкаваньня землекарыстаньня ў Беларусі, таму адпаведную школу гаспадарчых дасьледаваньняў назвалі «Кісьлякоўшчынай». У склад гэтай школы ўваходзілі такія беларускія эканамісты, як Міхаіл Макараў, В. Ліадт, Цыпрыян Кісьлякоў, А. Камінскі, Л. Опра і Ян Грабоўскі[6].
Бібліяграфія
рэдагаваць- Ян Кісьлякоў. Чарговыя пытаньні зямельнаё політыкі // Плуг : часопіс. — 1925. — № 2. — С. 36—39.
- Ян Кісьлякоў. Тып беларускіх сялянскіх гапспадарак (Экономічны нарыс на падставе рахункова-агрономічнага досьледу) // Наш край : часопіс. — 1925. — № 2. — С. 22—25.
- Ян Кісьлякоў. Прадмова // Рахунковыя запісы ў сялянскіх гаспадарках / Хведар Плятнер. — Горкі: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, 1927. — (Працы БелНДІ сельскае і лясное гаспадаркі).
- Ян Кісьлякоў. Разьдзелы 1—5 // Пасёлкі (оптымум тэрыторыі і эфэкт землеўпарадкаваньня). — Менск: БелНДІ сельскай і лясной гаспадаркі, 1928. — 256 с. — (Працы БелНДІ сельскае і лясное гаспадаркі, т. 5, № 1).
Літаратура
рэдагаваць- Алег Дзьячкоў. Беларускія эканамісты Зьміцер Прышчэпаў і Ян Кісьлякоў па дакумэнтах Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласьці // Гісторыя Магілёва : мінулае і сучаснасьць : зборнік прац Х міжнар. навук. канф. 25-26 траўня 2017 г., Магілёў / уклад. Аляксей Бацюкоў, Ігар Пушкін. — Магілёў: Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт харчаваньня, 2017. — 482 с. — ISBN 978-985-6985-85-3
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://ekonomika.by/downloads/Zakluchenie.pdf (белар.) — 2008. — С. 386.
- ^ Уладзімер Калупаеў (Акуліч). Забыты Рэнэсанс // Дзеяслоў : часопіс. — 2005. — № 2 (36). — ISSN 2076-1309.
- ^ Кісьлякоў Іван Андрэевіч (Кісьлякоў Ян Андрэевіч) // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 2023 г. Праверана 17 сакавіка 2024 г.
- ^ а б в г д е ё Уладзімер Міхнюк. Кісьлякоў Іван Андрэевіч // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў, маст. Эдуард Жакевіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 4. Кадэты — Ляшчэня. — С. 185. — 432 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0041-2
- ^ а б в г Кісьлякоў Іван Андрэевіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 406. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
- ^ Уладзімер Акуліч (Калупаеў). Кісьлякоўшчына // Сацыяльна-эканамічныя праекты ў працах беларускіх эканамістаў (2-я палова ХІХ – 1-я трэць ХХ ст.) / нав.рэд. Пётар Нікіценка. — Менск: Беларуская навука, 2008. — С. 368—369. — 413 с. — 150 ас. — ISBN 978-985-08-0906-3
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |