Янік Сынэр
Я́нік Сы́нэр (па-італьянску: Jannik Sinner; нар. 16 жніўня 2001 году) — італьянскі тэнісіст. На сёньня ён ёсьць першым нумарам сьвету ў адзіночным разрадзе паводле вэрсіі Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў. Сярод тытулаў Сынэр мае перамогу на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2024 году[6] і Адкрытым чэмпіянаце ЗША 2024 году.
Янік Сынэр | |
Краіна | |
---|---|
Нарадзіўся |
16 жніўня 2001 (23 гады) |
Рост | 192 см[1][2][3] |
Вага | 75 кг |
Пачатак кар’еры | 2018 — цяпер |
Прызавыя грошы | 33 989 584 $[4] |
Адзіночны разрад | |
Матчаў | 263–80[5] |
Тытулаў | 23 |
Найвышэйшы рэйтынг | 1 (10 чэрвеня 2024) |
Турніры Вялікага шлему | |
Аўстралія | перамога (2024) |
Францыя | паўфінал (2024) |
Ўімбэлдан | паўфінал (2023) |
ЗША | перамога (2024) |
Асноўныя турніры | |
Кубак Мастэрз | перамога (2024) |
Парны разрад | |
Матчаў | 26–24 |
Тытулаў | 1 |
Найвышэйшы рэйтынг | 124 (27 верасьня 2021) |
Янік Сынэр у Вікісховішчы |
Кар’ера
рэдагавацьПрафэсійную кар’еру пачаў ў 2018 годзе, але браў удзел у турнірах Міжнароднай тэніснай фэдэрацыі. Тым ня менш, ужо на заканчэньні сэзону праз ўайлд-кард запрашаўся на турніры Туру АТП Чэленджэр. Італьянец здабыў сваю першую перамогу ў турнірах АТП у Бэргама ў лютым 2019 году. Дзякуючы гэтаму, спартовец узьняўся ў сусьветным рэйтынгу адразу больш чым на 200 пазыцыяў, стаўшы 324-м нумарам[7][8]. Цягам другой паловы сэзону Сынэр гуляў у АТП Туры часьцей, чым у Чэленджэр Туры[9]. Ягоная першая перамога на турніры АТП Мастэрз адбылася на Адкрытым чэмпіянаце Італіі ў сустрэчы супраць Стыва Джонсана. Тэнісіст увайшоў у топ-200 з наступнай перамогай на Адкрытым чэмпіянаце Харватыі ў ліпені[10]. У наступным месяцы ён выйграў другі АТП Чэленджэр у Лексынгтане. На Ўімбэлдане спартовец ня здолеў прайсьці кваліфікацыю, але пазьней на Адкрытым чэмпіянаце ЗША трапіў у асноўную сетку, то бок упершыню на турнірах Вялікага шлему. Сынэр добра завяршыў сэзон, бо на турніры Адкрытага чэмпіянату Эўропы стаў наймаладзейшым гульцом за апошнія пяць гадоў, які дакрочыў да паўфіналу[11]. Цягам турніру італьянец выбіў першага нумара пасеву і 13-га нумара сьвету Гаэля Манфіса. У канцы году ён здабыў свой трэці тытул Чэленджэру ды завяршыў год на 78-м радку рэйтынга.
У 2020 годзе, пасьля ўзнаўленьня сэзону пасьля пандэміі каранавірусу, Сынэр дакрочыў да чвэрцьфіналу Адкрытага чэмпіянату Францыі, дзе саступіў Рафаэлю Надалю[12][13]. Цягам турніру італьянец выбіў з турніру Давіда Гафэна і Аляксандра Зьверава. Год скончыў на 37-м радку рэйтынгу[10]. У 2021 годзе тэнісіст стаў пераможцам турніру АТП Грэйт Оўшэн Роўд Оўпэн, перамогшы ў паўфінале Карэна Хачанава[14]. Наступны вялікі вынік Сынэра быў здабыты на Адкрытым чэмпіянаце Маямі, дзе ён выйшаў у свой першы фінал турніраў АТП Мастэрз 1000. У турніры ён зноў перамог Хачанава, але ў фінале саступіў паляку Губэрту Гуркачу[15]. У дэбюце ў асноўнай сетцы на Ўімбэлдане тэнісіст зьведаў паразу ўжо у першым раўндзе, дзе яго перамог вугорац Мартан Фучавіч. У пары з Райлі Опэлкам ён здабыў свой першы тытул у парным разрадзе на Адкрытым чэмпіянаце Атланты 2021 году. Да сканчэньня сэзону Сынэр перамог на адкрытых чэмпіянатах Вашынгтону, Сафіі і Эўропы. Сэзон скончыў на 10-м радку рэйтынгу АТП.
У сэзоне 2022 году вынікі спартоўца пагоршалі. Не зважаючы на тое, што ён дакрочыў да чвэрцьфіналаў некалькіх турніраў Вялікага шлему, Сынэр цягам сэзону здабыў перамогу толькі на Адкрытым чэмпіянаце Харватыі[16]. Гэтая перамога ў турніры сталася для яго першай на грунтавых кортах. Італьянец на заканчэньні сэзону апусьціўся на 15-ы радок рэйтынгу. У 2023 годзе спартовец здабыў сёмую перамогу ў турнірах, стаўшы пераможцам Адкрытага чэмпіянату Паўднёвай Францыі, які ладзіўся ў Манпэлье. Адметна, што гулец не аддаў супернікам аніводнага сэту цягам спаборніцтва. Далей тэнісіст спыняўся ў фіналах і паўфіналах шэрагу турніраў. На Ўімбэлданскім турніры італьянец упершыню ў кар’еры дакрочыў да паўфіналу турніру Вялікага шлему, дзе саступіў Новаку Джокавічу[17]. У жніўні спартовец здабыў перамогу на турніры Мастэрз 1000 у Канадзе. На Адкрытым чэмпіянаце Кітаю спартовец выбіў другую ракетку сьвету Карляса Алькараса, а ў фінале ўпершыню за сем матчаў паміж імі перамог Данііла Мядзьведзева[18]. Па такой удалай сэрыі Сынэр узьняўся на чацьверты радок рэйтынгу, стаўшы другім італьянцам у гісторыі пасьля Адрыяна Паната, які трапіў у найлепшую пяцёрку тэнісістаў сьвету[19]. Італьянец перамог Мядзьведзева яшчэ ў фінале турніру АТП у Вене. У сваім дэбютным Выніковым турніры АТП Сынэр дакрочыў адразу да фіналу, дзе саступіў Джокавічу. У дадатак італьянец стаў пераможцам Кубка Дэвіса.
Сэзон 2024 году Сынэр пачаў зь перамогі на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. У паўфінале ён сэнсацыйна перамог першую ракетку сьвету Новака Джокавіча, а ў галоўным матчы першынства быў мацнейшы за Мядзьведзева. Такім чынам, спартовец стаў першым італьянцам у гісторыі, каму скарыўся аўстралійскі чэмпіянат. Пасьля гэтага тэнісіст атрымаў перамогу на чэмпіянаце ў Маямі. Не зважаючы на тое, што частку вясны італьянец прапусьціў праз траўмы, 4 чэрвеня 2024 году ён упершыню ўзьняўся на вяршыню рэйтынгу[20][21][22]. Гулец здабыў перамогі яшчэ на некалькіх турнірах, але на Ўімбэлдане выбыў у чвэрцьфінале, а таксама прапусьціў летнія Алімпійскія гульні.
20 жніўня было абвешчана, што Сынэр атрымаў антыдопінгавую санкцыю і быў пазбаўлены грошай і пунктаў пасьля турніру ў Індыян-Ўэлзе ў сакавіку праз станоўчы тэст на кластэбол, забаронены анабалічны стэроід. Міжнародная агенцыя тэніснай сумленнасьці выявіла, што фізыятэрапэўт спартоўца Джакама Нальдзі выкарыстаў спрэй, які мае складнікам гэты стэроід, дзеля лячэньня парэзу на ўласным пальцы, а затым масажаваў ногі і ступні Сынэра без пальчатак[23][24]. У верасьні ўпершыню здабыў перамогу на Адкрытым чэмпіянаце ЗША[25].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Летнія Алімпійскія гульні 2024 году — 33
- ^ Corriere della Sera (італ.) — Milano: RCS MediaGroup, 1876. — ISSN 1120-4982; 1128-2568; 2499-2542
- ^ Il Messaggero (італ.) — Roma: Caltagirone Editore, 1878. — ISSN 1126-8352; 1129-6224; 2499-3980
- ^ https://www.atptour.com/es/players/jannik-sinner/s0ag/rankings-breakdown?matchType=sgl&rankType=roll
- ^ Association of Tennis Professionals website
- ^ «Jannik Sinner defeats Grigor Dimitrov in Miami final». ATP Tour.
- ^ «Sinner Sweeps Into Bergamo Challenger Final». Tennis TourTalk.
- ^ Meiseles, Josh (26.02.2019). «Sinner’s Stunner: 17-Year-Old Reflects On Maiden Title». ATP Tour.
- ^ «Jannik Sinner Player Activity». ATP Tour.
- ^ а б «Jannik Sinner Rankings History». ATP Tour.
- ^ «Sinner In The Semis: #NextGenATP Italian Makes Breakthrough In Antwerp». ATP Tour.
- ^ «Sinner Eliminates Zverev To Reach Maiden Major Quarter-final». ATP Tour.
- ^ «Forget Tomorrow, Sinner is A Clear & Present Danger». ATP Tour.
- ^ «Sinner Saves M.P., Gains Khachanov Revenge At Great Ocean Road Open». ATP Tour.
- ^ Carayol, Tumaini (4.04.2021). «Hubert Hurkacz sees off Jannik Sinner to win Masters final in Miami». The Guardian.
- ^ «Jannik Sinner Rallies Past Alcaraz to Umag Crown». ATP Tour.
- ^ «Novak Djokovic Beats Jannik Sinner At Wimbledon». ATP Tour.
- ^ «Sinner Races Away From Alcaraz After Marathon Start In Beijing SFs». ATP Tour.
- ^ «Sinner Ends Medvedev Stranglehold, Clinches Beijing Crown». ATP Tour.
- ^ Zagoria, Adam. «World No. 1 Novak Djokovic Withdraws From French Open, Jannik Sinner Becomes New No. 1». Forbes.
- ^ «Novak Djokovic injury: Defending champion withdraws from French Open». BBC Sport.
- ^ «Jannik Sinner assured of rise to World No. 1». ATP Tour.
- ^ «Jannik Sinner cleared of wrongdoing after failed drug tests, ITIA says». Reuters.
- ^ «Tennis No 1 Jannik Sinner tested for banned substance after 'contamination by physio'». Independent.
- ^ «Jannik Sinner overcomes injury, Jack Draper to reach US Open final». ESPN.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Старонка на ATP.
- Старонка на ITF.