Стэроідырэчывы жывёльнага ці радзей расьліннага паходжаньня, якія валодаюць высокай біялягічнай актыўнасьцю. Стэроіды ўтвараюцца ў прыродзе з ізапрэноідных папярэднікаў. Асаблівасьцю будовы стэроідаў зьяўляецца наяўнасьць кандэнсаванай тэтрацыклічнай сыстэмы гонана (ранейшая назва — стэран). Ядро гонана ў стэроідаў можа быць насычаным або часткова ненасычаным, утрымліваць алькільныя і некаторыя функцыянальныя групы — гідраксільныя, карбанільныя або карбаксільныя.

Малекула папярэдніка ўсіх прыродных стэроідаў ланастэрола.

У рэгуляцыі абмену рэчываў і некаторых фізыялягічных функцыяў арганізма ўдзельнічаюць стэроідныя гармоны.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)