Якуб Мінігайла (? — па 1412) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста вялёнскі (1412). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Сыракомля».

Якуб Мінігайла
лац. Jakub Minigajła / Minihajła

Герб «Сыракомля»
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1412
Дзеці Кестаўт

Мінігель, Мінгель або Мэнгель (Minigelus[1], Mingellus[2], Mengel[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Альмін, Асьміна; германскія імёны Miniatus, Almin, Osminna) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[5], minthi 'памяць'[6], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[7]. Такім парадкам, імя Мінігайла азначае «жвавы думкамі» (тое ж, што і імя Гайлімін)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Myngayl (1412 году)[9]; cum Jacobo Mynigel[10], Iacobus Mingel[11], Jacobum Mingel[12] (Jacobus Mynigel[9]; 2 кастрычніка 1413 году); Миникгялу, Висборову брату (22 чэрвеня 1415 году)[13].

Біяграфія

рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду. Меў брата Пятра Вісбара.

У 1412 годзе быў старостам вялёнскім разам з Альбэртам Карэйвам[14].

Меў сына Кестаўта.

  1. ^ Pievi, parrocchie e clero nel Veneto dal X al XV secolo. — Venezia, 1987. P. 87, 452.
  2. ^ Sensi M. Vita di pietà e vita civile di un altopiano tra Umbria e Marche (secc. XI—XVI). — Roma, 1984. S. 47, 498.
  3. ^ Andresen K. G. Die altdeutschen Personennamen in ihrer Entwickelung und Erscheinung als heutige Geschlechtenamen. — Mainz, 1873. S. 68.
  4. ^ Knorr W. Die Familiennamen des Fürstenthums Lübeck. — Entin, 1876. S. 32.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21, 24.
  9. ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 270.
  10. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
  11. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
  12. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 70.
  13. ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 383.
  14. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 271.

Літаратура

рэдагаваць