Альбэрт Карэйва
Альбэрт Карэйва (? — па 1413) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста медніцкі (1390) і вялёнскі (1412). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Дубна».
Герб «Дубна» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XIV стагодзьдзе |
Памёр | па 1413 |
Дзеці | Івашка, Фёдар |
Меў уладаньні ў Соўгуцях (Жамойць) і, відаць, каля Кернава (у крыжацкім помніку «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах» упамінаецца Sowguttindorff).
Імя
рэдагавацьВарыянты імя ў гістарычных крыніцах: Coreiko, houptman czu Medeniken[1], Careybo Capitaneus in Medeniken[2] (12 кастрычніка 1398 году); Koreyko (1412 год)[3]; cum Albracht Korewa de Sowgodsko[4], Corewa[5], Corewam[6] (2 кастрычніка 1413 году).
Біяграфія
рэдагавацьЗь літоўскага баярскага роду. Брак зьвестак пра бацьку. Быў у сваяцтве з Юрыем Гайлімінам. Меў брата Трумпа, які разам з Гайлімінам езьдзіў уздымаць паўстаньне ў Жамойці.
Як староста медніцкі засьведчыў Салінскую умову (1398 год). У 1412 годзе разам зь Якубам Мінігайлам быў старостам вялёнскім.
Меў сыноў Івашку (Iwaschko Korewicz), які засьведчыў Хрыстмэмэльскую ўмову (1432 год) і Фёдара. Магчыма, яго дачкой была Ганна Багдана, жонка Начкі Гінівілавіча.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
- ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 4. — Reval, 1859. S. 227.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 251.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 69.
Літаратура
рэдагаваць- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4