Ядвіга Раманоўская

Ядві́га Юлья́наўна Рамано́ўская (12 ліпеня 1920, Менск — 7 траўня 2011, Менск) — беларуская арганізатарка музэйнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Янкі Купалы, пляменьніца Янкі Купалы.

Ядвіга Раманоўская
Ядвіга Юльянаўна Раманоўская
Род дзейнасьці музэязнаўца, купалазнаўца
Дата нараджэньня 12 ліпеня 1920(1920-07-12)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 траўня 2011(2011-05-07) (90 гадоў)
Месца сьмерці
Грамадзянства Беларусь
Бацька Юльян Феліксавіч Раманоўскі
Маці Леакадзія Дамінікаўна Раманоўская (Луцэвіч)
Дзеці Жанна Дапкюнас
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Раманоўская.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Некаторы час жыла ў сям’і Янкі Купалы ў Менску. Апошняя сустрэча зь Янкам Купалам адбылася ў жніўні 1941 году ў Маскве, калі паэт дапамог ёй з маленькай дачкой Жаннай эвакуавацца ў Новасыбірск.[1]

На працягу 42 гадоў працавала ў Літаратурным музэі Янкі Купалы (1960—2002)[2], у тым ліку 26 гадоў (1960—1986) галоўным захавальнікам фондаў музэю[3]. Вяла актыўны і пасьпяховы пошук, у тым ліку па-за межамі Беларусі, матэрыялаў аб Янку Купалу (рукапісы, фатаздымкі, асабістыя рэчы, якія належалі вялікаму паэту, і інш.)[4]. Зьбірала ўспаміны сучасьнікаў паэта пра Я. Купалу, прымала ўдзел у стварэньні экспазыцый і выставаў у філіі музэю ў Вязынцы (1972), галоўнай экспазыцыі музэю (1976), філіі музэю ў Ляўках (1977), музэю-кватэры Я. Купалы ў Пячышчах (Татарстан, 1975), гісторыка-літаратурнага музэю «Над ракою Арэсай» у калгасе «Чырвоная зьмена» Любанскага раёну (1980).[5]

Складальнік альбома «Янка Купала: Жыцьцё і творчасьць» (1972, разам з І. Жыдовічам), зборніку перакладаў на 82 мовы краінаў сьвету верша Я. Купалы «А хто там ідзе?» (1983, з В. Рагойшам), камплекту паштоўкаў «Янка Купала» (1982), адзін са складальнікаў юбілейнага календара «Янка Купала і Якуб Колас» (1982).[6] Аўтар і рэцэнзэнт шэрагу артыкулаў энцыкляпэдычнага даведніка «Янка Купала», буклетаў, шматлікіх артыкулаў у пэрыядычным друку (у тым ліку ў газэтах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная зьмена», часопісах «Беларусь», «Полымя», «Маладосьць» і інш.). Кансультавала выданьне каталёгу «Рукапісная спадчына Янкі Купалы» (2008—2010). Дзякуючы намаганьням Я. Раманоўскай усталяваны мэмарыяльныя дошкі, ўвекавечаны мясьціны, зьвязаныя з жыцьцём і творчай дзейнасьцю Я. Купалы[3].

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • На радзіму Янкі Купалы: Турысц. схема / Гал. ўпр. геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў СССР; Тэкст Я. Ю. Раманоўская. — Мн., 1972.
  • Янка Купала: Жыццё і творчасць, 1882—1942: Альбом / Склалі: І. К. Жыдовіч, Я. Ю. Раманоўская; Прадм. М.Лынькова. — Мн., 1972.
  • 3 глыбіняў памяці: Пра Уладзіславу Францаўну Луцэвіч // Часопіс «Роднае слова». — 1995. — №8.
  • Мастак з роду Купалы / Газэта «Літаратура і мастацтва». — 21 траўня 2004 году. — С. 14.
  • Яны гадаваліся ў сям’і песняра: Пляменнікі Янкі Купалы. Уладзіслава і Уладзіслаў Раманоўскія // Часопіс «Роднае слова». — 2007. — № 7. — С. 78 — 81.
  • Акопы ― творчая калыска Янкі Купалы // Маладосць: Літ.-мастац. і грамад.-паліт. ілюстр. часоп. ― Мн., 2010. ― № 7. ― С. 84―92.
  1. ^ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с; Артыкул «Раманоўскія». — С. 521
  2. ^ Баравікова Раіса. Сонечныя палянкі яе жыцця // Газэта «Літаратура і мастацтва». — 27 траўня 2011 году. — №21. — С. 22.
  3. ^ а б Раманоўская Ядвіга Раманаўна // Культура : Газэта. — 14 траўня 2011. — № 20 / 991.
  4. ^ Паліна Канога. Вялікі. Беларускі. Таямнічы // Рэспубліка : Газэта. — 7 ліпеня 2007. — № 124 (4303). — ISSN 1991-5349.
  5. ^ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с; Артыкул «Раманоўскія». — С. 521—522
  6. ^ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с; Артыкул «Раманоўскія». — С. 522

Літаратура

рэдагаваць
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Раманоўскія» / Аўтары — Ж. Дапкюнас, Л. Кучынская. — С. 521—522.
  • Барадулін Рыгор. Аратай, які пасвіць аблокі: Сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны.— Мн.: Маст. літ., 1995.—350 с ISBN 5-340-0139-1.
  • Баравікова Раіса. Раманоўскія / Часопіс «Работніца і сялянка». — 1993. — № 7. — С. 4-5.
  • Баравікова Раіса. Сонечныя палянкі яе жыцця // Газэта «Літаратура і мастацтва». — 27 траўня 2011 году. — №21. — С. 22.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць