Юры Гарулёў
Ю́ры Мікала́евіч Гарулё́ў (22 траўня 1944, м. Сулак, пад Тамбовам — 13 чэрвеня 2021[1][2][3]) — беларускі апэратар, рэжысэр і сцэнарыст. Аўтар дакумэнтальнай кінатрылёгіі, прысьвечанай кардыналу Казімеру Сьвёнтку: «Mater Misericordiae» (1997), «Вяртаньне» (1999), «Канікулы кардынала» (2004). Кіраваў міжнародным фэстывалем хрысьціянскіх дакумэнтальных фільмаў і тэлевізійных праграм «Magnificat», быў старшынёй Каталіцкай Асацыяцыі для камунікацыі «Signis-Беларусь».[a]
Юры Гарулёў | |
Дата нараджэньня | 22 траўня 1944 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 13 чэрвеня 2021 (77 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінарэжысэр, сцэнарыст, рэжысэр |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі саюз кінэматаграфістаў[d] |
Жанры | дакумэнтальны фільм[d] |
Бацька | Мікола Гарулёў |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm10395672 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся, у Расеі, дзе яго бацькі былі ў бежанстве, але неўзабаве сям’я вярнулася ў родны Магілёў. З 1949 году сям’я жыла ў Менску — у адной кватэры зь сям’ёй Івана Мележа. Бацька Юрыя — Мікалай Гарулёў — быў сябрам Саюзу пісьменьнікаў. Дом засялялі вядомыя дзеячы літаратуры і культуры — тут жылі Максім Танк, Піліп Пестрак, Алесь Кучар, Янка Маўр, Юры Семяняка, Мікалай Аладаў, Іван Ахрэмчык (сёньня ўвесь дом у мэмарыяльных дошках).
Зь дзяцінства Юры марыў пра работу менавіта ў кінадакумэнталістыцы, хацеў быць апэратарам, хадзіў у аматарскую кінастудыю ў Палацы піянэраў Менску. Калі ўпершыню ўбачыў каробку з 300 мэтрамі кінастужкі, прыйшоў у вялікае захапленьне. Закончыў Ленінградзкі інстытут кінаінжынэраў (1971 г.), служыў у войску, быў на камсамольскай працы, потым завочна скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі ў Маскве (1982 г.). На студыі «Беларусьфільм» пачаў працаваць як асыстэнт апэратара на кінахроніцы.
З Уладзімерам Цесьлюком зьняў і фільм пра будаўніцтва беларускага мэтро. Апэратыўна здымалі хроніку, рэпартажы. Апэератарскі дыплём быў зьняты з рэжысэрам Паўлам Пікманам — рэпартажны фільм з псыхалягічнымі элемэнтамі «Хай будзе вецер!» (пра яхтсмэнаў).
Узнагароды
рэдагавацьЛяўрэат прэміі «За духоўнае адраджэньне», ляўрэат шматлікіх нацыянальных і міжнародных кінапрэмій.
Фільмаграфія
рэдагаваць- Маці Міласэрная. Студыя «Стопкадр». — 1997 год. Фільм Юрыя Гарулёва пра кардынала Казімера Сьвёнтка. Аўтар сцэнарыя Аркадзь Шпунт, рэжысэр-аператар Юры Гарулёў, навуковы кансультант Сьвятлана Адамовіч..
- Вяртаньне. Студыя «Стопкадр». — 1999 год. Сцэнарыст Аркадзь Шпунт, рэжысэр-апэратар Юры Гарулёў, кампазытар Юры Вальмус, гукаапэратар Віктар Красноў, навуковы кансультант Сьвятлана Адамовіч, мантаж Аляксандар Лавыш, дырэктар фільма Ірына Чарназіпуньнікава. Фільм пра мінскі архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі.
- Канікулы кардынала. Студыя «Стопкадр». — 2004 год. Сцэнарыст Аркадзь Шпунт, рэжысэр-апэратар Юры Гарулёў, кампазытар Юры Вальмус, гукаапэратар Віктар Красноў, навуковы кансультант Сьвятлана Адамовіч, мантаж Аляксандар Лавыш, дырэктар фільма Ірына Чарназіпуньнікава. Фільм аб гісторыі пінскага францішканскага касьцёла, які стаў катэдральным касьцёлам Пінскай дыяцэзіі, і кляштара, які стаў Міждыяцэзіяльнай духоўнай сэмінарыяй..
- Пяць дзён з жыцьця генэральнага канструктара. (рас.) — 2006 год. Фільм пра Міхала Сьцяпанавіча Высоцкага як пра галоўнага канструктара МАЗаў. Рэжысэр Юры Гарулёў..
- Край сьветлых мрояў. — 2008 год. Pado Studio Film Telewizja Polska S.A. Belsat TV . Фільм распавядае аб гісторыі вядомага маёнтку Варонча ў Карэліцкім раёне – аб яё лепшых часах і аб тым, як яна была жорстка зьнішчана савецкімі партызанамі ў 1943 годзе. Сцэнарый Юрый Гарулёў і Вячаслаў Ільянкоў, рэжысэр-аператар Юры Гарулёў, кампазытар Юры Вальмус, гукаапэратар Віктар Красноў, кіраўнік вытворчасьці Дарота Пшылюбска, выканаўчыя прадзюсары Людміла Гарулёва й айцец Ян Глінка.
- Летапіс у промнях сьвятла. — 2011 год. Фільм распавядае гісторыю жыцьця Соф'і Хамянтоўскай, сусьветна вядомай фотамастачкі з Парахонска (Пінскі раён), якая жыла й працавала на Палесьсі й у Варшаве. Кінастудыя «Беларусьфільм» і студыя «Стопкадр». Сцэнарыст і рэжысэр Юры Гарулёў, кампазытар Юры Вальмус, гукарэжысэр Віктар Красноў, рэжысэр мантажа навуковы кансультант Сьвятлана Адамовіч, мантаж Аляксандар Лавыш, рэдактар Ірына Дзям'янава, дырэктары фільма Людміла Гарулёва, Юлія Спірыдонава..
- Выпуск напярэдадні вайны. — 2014. Фільм Юрыя Гарулёва прысьвечаны студэнтам і выпускнікам Магілёўскага пэдінстытута 1941 году, якія проста са студэнцкай лавы пайшлі на фронт..
- Трасьцянец. (рас.) — 2015. Рэжысэр Юры Гарулёў..
- Прамова старшыні фэстывалю на заканчэньне. — SignisMagnificat. 15 верасьня 2011 г..
- Інтэрв'ю з Юрыем Гарулёвым. — «Радыё Марыя», 7 жніўня 2019..
- Размова З Юрыем Гарулёвым. — Госць «Радыё Марыя» - рэжысёр Юрый Гарулёў 7 жніўня 2019..
Размовы
рэдагаваць- Вольга Нячай. Юрый Гарулёў: Дзейнасьць дабра і веры. // Наша Вера : газэта. — 2004. — № 2 (28).
- У вёсцы Мосар на Глыбоччыне адкрываецца Міжнародны фэстываль хрысьціянскіх фільмаў. — Радыё Свабода. Культура. 24 чэрвень 2005, 15:00. Галіна Абакунчык..
- Антон Сідарэнка. Фота брата Карнэліуса Консака. Садоўнікі і сад «Magnificat». // Культура : газэта. — 2011. — № 35 (1006).
- Вольга Чайкоўская. Размова на суз'ёзныя тэмы. // Звязда : газэта. — 30 лістапада 2013.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Каталіцкая асацыяцыя «Signis» была заснавана ў 2001 г. у выніку аб’яднаньня двух арганізацый: Міжнароднай каталіцкай арганізацыі кінэматографа й тэлерадыёвяшчаньня й Міжнароднага бюро каталіцкіх радыёстанцый. У склад асацыяцыі ўваходзяць 150 паўнапраўных асацыяцый-удзельніц і 76 асацыіраваных членаў з 122 краін сьвету. Міжнародная каталіцкая асацыяцыя для камунікацыі «Signis» атрымала кананічны статус 28 кастрычніка 2014 г.[4]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Адышоў у вечнасць рэжысёр Юрый Гарулёў, дырэктар каталіцкага кінафестывалю Magnificat — Catholic.by. 13.06.2021 22:06.
- ^ Памёр рэжысёр Юрый Гарулёў. // Наша ніва : газэта. — 14 чэрвеня 2021.
- ^ Юры Гарулёў, прафэсіянал, які ня ўмеў гараваць, Радыё Свабода, 14-06-2021
- ^ Каталіцкая асацыяцыя “Signis” атрымала кананічны статус. — Ватыканскае радыё. 2014-10-29 14:12:48.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |