Юры Семяняка

беларускі кампазытар

Ю́ры Ўладзі́меравіч Семяня́ка (26 лістапада 1925, Менск, БССР — 16 ліпеня 1990, Менск, БССР) — беларускі савецкі кампазытар. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972). Народны артыст БССР (1974).

Юры Семяняка
Дата нараджэньня 26 лістапада 1925
Месца нараджэньня Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Менск
Дата сьмерці 16 ліпеня 1990 (64 гады)
Месца сьмерці Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, Менск
Месца пахаваньня
Грамадзянства СССР СССР
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар
Навуковая сфэра музыка[1]
Месца працы
Сябра ў Беларускі саюз кампазытараў[d]
Супрацоўніцтва ВІА «Песьняры», «Лявоны», «Чараўніцы», «Верасы», Натальля Гайда
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Дзяржаўная прэмія БССР — 1976
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Семяняка.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся 26 лістапада 1925 року ў Менску. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю імя А. В. Луначарскага па клясе кампазыцыі прафэсара Анатоля Багатырова (1941).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, на фронце з жніўня 1944 року.

З 1946 да 1956 рок — канцэртмайстар у ансамблі (пасьля — Дзяржаўная акадэмічная хоравая капэля Беларускай ССР) пад кіраўніцтвам Рыгора Ширмы. У гэты пэрыяд напісаныя першыя песьні «Ой, шумяць лясы зялёныя» і «Явар і каліна».

З 1946 да 1951 рок жыў і дзеяў у Горадні, часта сустракаўся з вучнямі і пэдагогамі школы. Менавіта ягонае імя з 1995 року стала насіць «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 г. Горадні».

У 1976—1978 роках намесьнік старшыні, у 1978—1980 — старшыня праўленьня Саюзу кампазытараў Беларускай ССР[2].

Памёр 16 ліпеня 1990 року ў Менску. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску.

Творчасьць

рэдагаваць

Напісаў больш як 300 песьняў, 5 апэрэтаў, 4 опэры, музыку да кінафільмаў.

Працаваў у вакальна-сымфанічным, камэрна-інструмэнтальным, камэрна-вакальным і песенным жанрах. Зь ягоных твораў фармаваліся рэпэртуары ВІА «Песьняры», «Лявоны», «Верасы».

Быў вядомы найперш як паэт-песеньнік, пераважна пісаў музыку на вершы беларускіх паэтаў Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Танка, Петруся Броўкі, Алеся Бачылы, Адама Русака, Генадзя Бураўкіна, Уладзімера Карызны, Эдзі Агняцьвет. Атрымалі папулярнасьць шматлікія лірычныя і патрыятычныя песьні Ю. В. Семянякі («Ой, шумяць лясы зялёныя», «Застольная», «Памятаеш, любы мой, дзянькі», дуэт «Явар і каліна», «Ты мне вясною прысьнілася», «Не за вочы чорныя», «Якая ты цудоўная, Радзіма», «Я сэрцам з табой», «Беларусь — мая песьня», «Люблю цябе, Белая Русь», «Расцьвітай, Беларусь»).

Улюбёнымі жанрамі кампазытара былі опэра і музычная камэдыя. Опэра Юрыя Семянякі «Калючая ружа» (1960) стала першым у Беларусі опэрным творам на сучасную тэматыку. Кампазытар быў адным зь першапраходцаў у беларускай музыцы жанру апэрэты (апэрэта «Сьцяпан — вялікі пан» і апэрэта-вадэвіль «Тыдзень вечнага каханьня»).

Адной зь вяршыняў у творчасьці кампазытара стала опэра-паэма «Зорка Вэнэра», створаная паводле матываў твораў Максіма Багдановіча. Вынікам творчасьці кампазытара можна лічыць апошнюю опэру «Новая зямля», напісаную паводле матываў аднайменнай паэмы Якуба Коласа. Значным дасягненьнем Юрыя Семянякі зьяўляецца музычная камэдыя «Паўлінка» (паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы).

Узнагароды і прэміі

рэдагаваць
  • Міжнародны конкурс маладых кампазытараў імя Ю. У. Семянякі
  • Імем Семянякі названая вуліца ў Менску
  • Імя Юрыя Семянякі 27 чэрвеня 1995 року атрымала «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 г. Горадні»
  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Мдзівані, Т. Г., Сергіенка, Р. І. Кампазітары Беларусі / Т. Г. Мдзівані, Р. І. Сергіенка. — Мінск : Беларусь, 1997. — С. 83—92.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць