Алесь Кучар
Алесь Ку́чар (Айзік Евелевіч, Айзік Кучар; 27 чэрвеня 1910, в. Прудзішча, цяпер Смалявіцкі раён — 9 ліпеня 1996, Менск) — беларускі крытык і драматург.
Алесь Кучар | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 27 чэрвеня 1910
|
Памёр | 9 красавіка 1996 (85 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, літаратурны крытык, драматург, крытык, сцэнарыст, прафэсар унівэрсытэту, журналіст, рэдактар |
Мова | беларуская мова[1] і расейская мова[1] |
Узнагароды |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Нарадзіўся ў сям’і служачага. У 1926 годзе працаваў у Смалявіцкім райвыканкаме справаводам. Вучыўся ў БДУ і Беларускім вышэйшым пэдагагічным інстытуце (1929—1932), пасьля ў Маскоўскім інстытуце гісторыі, філязофіі і літаратуры, які скончыў у 1937 годзе. У 1932—1936 гадах — у рэдакцыях беларускіх рэспубліканскіх газэт, на Беларускім радыё.
У 1938—1940 гадах выкладчык Менскага пэдагагічнага інстытуту. Адным вечарам 1940 года, калі Максім Танк, Натальля Арсеньнева і Алесь Кучар ішлі па Савецкай вуліцы ў Менску, Танк голасна гаварыў па-беларуску, на што атрымаў спалоханую заўвагу Кучара:
Ведаеце, не гаварыце так голасна па-беларуску, у нас гэта не прынята[2]. | ||
У час Вялікай Айчыннай вайны — журналіст франтавых газэт.
3 1945 году намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Літаратура і мастацтва», з 1948 году загадчык аддзелу ў «Настаўніцкай газеце», з 1951 году рэдактар у Дзяржаўным выдавецтве БССР. У 1960—1968 гадах чалец сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі на кінастудыі «Беларусьфільм». Друкаваўся з 1927 году.
ДзейнасьцьРэдагаваць
У яго працах 1930—1940-х гг. вульгарна-сацыялагічныя ацэнкі творчасьці Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, М. Багдановіча, К. Чорнага, У. Хадыкі і інш., прыпісваньне ім буржуазна-нацыяналістычнай ідэалёгіі, эстэцтва. У пазьнейшых артыкулах і нарысах пра клясыкаў беларускай літаратуры і іх творчасьць (зборнікі «Літаратурна-крытычныя артыкулы», 1953; «Аб мастацкай прозе», 1961) пазбавіўся спрошчанай трактоўкі твораў.
Аўтар п’ес пра партызанскі рух («Заложнікі», пастаўлена ў 1944), менскіх падпольшчыкаў («Гэта было ў Менску», пастаўлена ў 1949), пасьляваеннае будаўніцтва («Неспакойныя сэрцы», пастаўлена ў 1952), сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Чырвонае лісьце» (з А. Куляшовым, 1958), «Гадзіньнік спыніўся апоўначы» (з М. Фігуроўскім, 1958), «Лісты да жывых» (1965), «Усходні калідор» (з В. Вінаградавым, 1968).
Сям’яРэдагаваць
Меў сына Фэлікса Кучара (нар. 1935), беларускага апэратара і рэжысэра дакумэнтальнага кіно.
ТворыРэдагаваць
- Дзвіной, Нямігай, Віліяй: П’есы і кінасцэнарыі. Мн., 1962;
- Аблічча часу. Мн.,1971;
- Літаратурна-крытычныя артыкулы:Выбранае. Мн., 1980.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Арсеннева, Н. Аўтабіяграфічная нататка // Арсеннева Н. Выбраныя творы / Уклад., камент. Л. Савік; Прадм. А. Сямёнавай. — Мн.: С. 475. — 592 с.
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Менск: 1999 Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. Кучар Алесь.