Соф’я Хамянтоўская

Соф’я Катажына Хамянтоўская (па-польску: Zofia Katarzyna Chomętowska, 8 сьнежня 1902, Парахонск — 20 траўня 1991, Буэнас-Айрэс) — выбітная польская фатографка, якая значную частку сваіх прац прысьвяціла беларускаму Палесьсю.

Соф'я Катажына Хамянтоўская
Zofia Katarzyna Chomętowska
Род дзейнасьці фатограўка
Дата нараджэньня 8 сьнежня 1902
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі, м. Парахонск
Дата сьмерці 20 траўня 1991
Месца сьмерці Сьцяг Аргентыны Буэнас-Айрэс
Грамадзянства Сьцяг Польшчы
Занятак фатограф
Сябра ў Polish Photoclub[d] і Q65168958?
Бацька Фелікс Друцкі-Любецкі[d]
Маці Браніслава Марыя з Бухавецкіх[d]

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Паходзіла з арыстакратычнай сям’і Друцкіх-Любецкіх. У дзяцінстве жыла ў маёнтку Парахонск на Палесьсі. 3ь верасьня 1919 г. выйшла замуж за Ўладзіслава Чаховіча-Ляхоўскага, герба Астоя. 31 траўня 1930 выйшла замуж другі раз за Якуба Хамянтоўскага герба Ліс і разьвялася зь ім у 1939 годзе.

Творчасьць

рэдагаваць

Першы фотаапарат ёй падараваў бацька ў 1914 годзе. З 1928 фатаграфавала фотаапаратам «Leica». Фатаздымкі друкавала ў віленскім тыднёвіку «Świat» і высылала на шматлікія выставы ў Польшчы і заграніцу. Маляўнічыя і недаступныя тэрыторыі, а таксама іх жыхары, сталі першым натхненьнем для яе твораў. Нягледзячы на арыстакратычнае паходжаньне, яна здолела ўвайсьці ў асяродзьдзе палешукоў і стаць бесстароньнім назіральнікам за іх звычаямі.

Разам з Тадэвушам Пжыпкоўскім была фотасэрвесанткай выставы «Варшава абвінавачвае» (1945) — першай паваеннай польскай фотавыставы ў Нацыянальным музэі ў Варшаве, іншых гарадах Польшчы і за мяжой. Здымала ў акупаванай Варшаве, падчас Варшаўскага паўстаньня. Тады ж выратавала і вынесла з гораду нэгатывы, якія пазьней падаравала Гістарычнаму музэю Варшавы.

Пасьля вайны ў музэй патрапіла каля пяці тысячаў яе нэгатываў з пэрыяду 1923—1939 ды 1945—1947 гг. Нэгатывы, якія прадстаўляюць у асноўным даваенную Заходнюю Беларусь і Палесьсе, Хамянтоўская перадала Эмілі Барэцкай — арганізатарцы першай пасьляваеннай выставы «Паўстагодзьдзя Варшавы на фатаздымках Соф’і Хамянтоўскай».

Сама Хамянтоўская пераехала ў 1947 годзе ў Аргентыну. Падчас жыцьця там, на працягу 30 гадоў не займалася фатаграфіяй. У 1971 годзе наведала Варшаву.

  • У 2012 годзе Юры Гарулёў зьняў пра Хамянтоўскую фільм «Летапіс у промнях святла»[1][2]
  • На працягу 2011—2012 гг. у Пінску і Менску ладзіліся выставы, прысьвечаныя творчасьці Соф’і Хамянтоўскай[3].
  1. ^ Летапіс у промнях сьвятла. — 2011 год. Фільм распавядае гісторыю жыцьця Соф'і Хамянтоўскай, сусьветна вядомай фотамастачкі з Парахонска (Пінскі раён), якая жыла й працавала на Палесьсі й у Варшаве. Кінастудыя «Беларусьфільм» і студыя «Стопкадр». Сцэнарыст і рэжысэр Юры Гарулёў, кампазытар Юры Вальмус, гукарэжысэр Віктар Красноў, рэжысэр мантажа навуковы кансультант Сьвятлана Адамовіч, мантаж Аляксандар Лавыш, рэдактар Ірына Дзям'янава, дырэктары фільма Людміла Гарулёва, Юлія Спірыдонава..
  2. ^ У ГАЛЕРЭІ NOVA АДБУДЗЕЦЦА ПЕРАДПРЭМ’ЕРНЫ ПАКАЗ ДАКУМЕНТАЛЬНАЙ СТУЖКІ ЮРЫЯ ГАРУЛЁВА ПРА ФАТОГРАФКУ З ПАЛЕССЯ ЗОФ’Ю ХАМЯНТОЎСКУЮ novagallery.by
  3. ^ В нашу историческую память возвращаются подлинные визуальные документы(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць