Эва Юнчык-Зямэцкая

польская юрыстка, журналістка, палітык
(Перанакіравана з «Эва Юнчык-Зёмэцка»)

Эва Юнчык-Зямэцкая (па-польску: Ewa Junczyk-Zіomecka; нар. 19 мая 1949, Рашын) — польская юрыстка, журналістка й дзяржаўны дзеяч. Намесьнік дзяржаўнага сакратара (з 2006 па 2008 г.), а потым (з 2008 па 2010 г.) дзяржаўны сакратар у Канцылярыі Прэзыдэнта Рэспублікі Польшча Леха Качыньскага, Генэральны консуль Рэспублікі Польшча ў Нью-Ёрку (2010—2014 г.).

Эва Юнчык-Зямэцкая
па-польску: Ewa Junczyk-Ziomecka
Імя пры нараджэньні Эва Юнчык (Ewa Junczyk)
Дата нараджэньня 19 траўня 1949(1949-05-19) (75 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Сьцяг Польшчы Польшча
Месца вучобы
Занятак журналістка, дыпляматка, палітык
Месца працы
Сябра ў Таварыства польскіх журналістаў[d] і Open Republic[d]
Муж Марыюш Зямэцкі
Дзеці Зузана, Станіслаў
Узнагароды
Кавалерскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы Вялікі крыж ордэна Заслуг
Medal "Warsaw Ghetto Uprising"

З 19 студзеня 2015 году старшыня праўленьня Адукацыйнага фонду Яна Карскага.

Біяграфія

рэдагаваць

Эва Юнчык нарадзілася 19 траўня 1949 году ў Рашыне, пасьля вывучэньня права й пасьлядыплёмнага навучаньня журналістыкі ў Варшаўскім унівэрсытэце працавала журналістам. Падчас Ваеннага становішча ў Польшчы ёй забаранілі займацца журналісцкай дзейнасьцю, пасьля чаго яна зьехала ў ЗША.

У 1980-х яна была галоўным рэдактарам польскай міграцыйнай ґазэты Dzіennіk Polskі. Займаўся супрацоўніцтвам паміж польскай, яўрэйскай і ўкраінскай абшчынамі ў ЗША.

Вярнулася ў Польшчу ў 1993 годзе.  Прымала актыўны ўдзел у стварэньні Музея гісторыі польскіх яўрэяў Полін і працавала дырэктарам па разьвіцьці й намесьнікам дырэктара гэтай новай установы[1].

19 студзеня 2006 году Юнчык-Зямэцкая стала намесьнікам дзяржаўнага сакратара, а 23 красавіка 2008 году — сакратаром у Канцылярыі прэзыдэнта Рэспублікі Польшча Леха Качыньскага.

Кіравала Ўпраўленьнем сацыяльных ініцыятыў і Ўпраўленьнем лістоў і меркаваньняў грамадзянаў Канцылярыі Прэзыдэнта Рэспублікі Польшча.

24 лютага 2010 году Юнчык-Зямэцкая была звольнена з гэтай пасады[2].

1 сакавіка 2010 году заняла пасаду Генэральнага Консуля Рэспублікі Польшча ў Нью-Ёрку. Займала гэтую пасаду да 2014 году.

Падчас яе знаходжаньня на пасадзе Генэральнага Консуля, у ЗША была адкрыта праграма «Карскі» і створана польска-амэрыканская група «Кампанія стагодзьдзя Яна Карскага», дзякуючы якой Ян Карскі быў пасьмяротна ўдастоены вышэйшай грамадзянскай узнагароды ЗША — Прэзыдэнцкага мэдаля Свабоды[1][3].

У 2012 годзе ў Генэральным консульстве была таксама ўрачыста адкрыта штогадовая прэмія «Jan Karskі Spіrіt Award»[4], якая прысуджаецца Адукацыйным фондам Яна Карскага.

Эва Юнчык-Зямэцкая стала першым лаўрэатам гэтай прэміі[5], за ёй рушылі ўсьлед вядучыя амэрыканскія палітыкі: пасол у ААН Саманта Паўэр[6] (2013 г.) і сэнатар Джон Макейн (2014 г.)[7].

Дзякуючы консульскай дзейнасьці, накіраванай на папулярызацыю ведаў пра Яна Карскага, у сакавіку 2013 г. выдавецтва Джорджтаўнскага ўнівэрсытэта апублікавала ў ЗША — праз 69 гадоў пасьля першай публікацыі — кнігу Яна Карскага «Тайная дзяржава»[8].

Генэральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Нью-Йорку падчас праўленьня Эвы Юнчык-Зямэцкай таксама было месцам інтэнсыўнага навучаньня польскіх і амэрыканскіх настаўнікаў, мэтай якога было распаўсюджваньне ведаў пра асобу й спадчыну Яна Карскага.

19 студзеня 2015 году, пасьля завяршэньня консульскай місыі, яна стала старшынёй праўленьня Адукацыйнага фонду Яна Карскага[1][9].

Член асацыяцыі «Адкрытая Рэспубліка», асацыяцыі Габрэйскага гістарычнага інстытута й Асацыяцыі польскіх журналістаў.

Аўтар некалькіх кніг, у тым ліку пра «Салідарнасьць» і пра Яна Паўла ІІ[10].

Актыўда працые на карысьць польска-яўрэйскага дыялёгу[11].

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Былая жонка Марыюша Зямэцкага (польскага журналіста й тэлевядучага), у яе двое дзяцей: дачка Зузана й сын Станіслаў[1].

Юнчык-Зямэцкая была блізкім сябрам польскага пісьменьніка Рышарда Капусьцінскага[12].

Узнагароды

рэдагаваць
  • Рыцарскі крыж Ордэна Адраджэньня Польшчы[13] (2015)
  • Вялікі крыж Ордэна Заслуг (Партугалія) (2008)
  • Мэдаль «Паўстаньне ў Варшаўскім гета» (2006), прысуджаны Асацыяцыяй яўрэйскіх вэтэранаў і ахвяр Другой сусьветнай вайны.