Шэймус Коўлман
Шэ́ймус Ко́ўлман (па-ангельску: Séamus Coleman; нарадзіўся 11 кастрычніка 1988 году, Кілібэгс, Ірляндыя) — ірляндзкі футбаліст, правы абаронца ці паўабаронца ангельскага клюбу «Эвэртан», адначасова зьяўляецца капітанам дружыны. Першапачаткова пачынаў гуляць у гэльскі футбол, аднак вырашыў стаць футбольным гульцом, выступаючы пэўны час за ірляндзкі клюб «Слайга Ровэрз» да пераезду ў ангельскі клюб «Эвэртан» у 2009 годзе.
Шэймус Коўлман | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 кастрычніка 1988[1][2] (36 гадоў) | |
Рост | 177 см | |
Вага | 67 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Эвэртан | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2009 2009— 2010 |
Слайга Ровэрз Эвэртан → Блэкпул (арэнда) |
56 (1) 366 (22) 12 (1) |
Зборныя | ||
2011— | Ірляндыя | 73 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Клюбная кар’ера
рэдагаваць«Слайга Ровэрз»
рэдагавацьПершапачаткова Шэймус быў гульцом у гэльскі футбол[3][4]. У хуткім часе Коўлман быў заўважаны скаўтамі клюбу «Слайга Ровэрз», клюбу эўрапейскага футболу[5]. У кастрычніку 2006 году гулец дэбютаваў у матчы чэмпіянату Ірляндыі ў гульні супраць «Дэры Сіці», выйшаўшы на замену ў другім тайме.
Галоўны трэнэр «Слайга Ровэрз» Роб Макдональд ня вельмі высока ацэньваў Коўлмана як гульца, аднак ужо ў сакавіку 2007 году Макдональд сышоў з каманды[6]. Новы трэнэр Пол Кук, які прыступіў да працы ў тым жа месяцы, ускладваў на Шэймуса надзеі. Свой адзіны гол у нацыянальным чэмпіянаце Коўлман забіў у траўні 2008 году ў гульні супраць «Брэй Ўондэрэрз»[7].
«Эвэртан»
рэдагавацьПасьля рэкамэндацыі Ўілі Макстэя былому сябру па камандзе й галоўнаму трэнэру клюбу «Эвэртан» Дэйвіду Моесу, Коўлман быў падпісаны мэрсысайдцамі за £ 60 000 у студзені 2009 году, апярэдзіўшы «Іпсўіч Таўн», «Бірмінггэм Сіці» й «Сэлтык», які таксама мелі цікавасьць да гульца[8][9]. Дэбютаваў Шэймус ў матчы Лігі Эўропы супраць «Бэнфікі», дзе ангельцы трывалі паразу зь лікам 5:0[10].
У сакавіку 2010 году гулец быў арэндаваны клюбам «Блэкпул», спачатку на месяц, але потым тэрмін арэнды быў павялічаны да канца сэзону. Падчас знаходжаньня ў арэндзе Коўлман падоўжыў пагадненьне з «Эвэртанам», падпісаўшы кантракт на 4,5 гады[11].
Коўлман вярнуўся ў «Эвэртан» на наступны сэзон, адразу атрымаўшы месца ў складзе першых 11 гульцоў, выступаючы на правым флянзе паўабароны. Свой першы гол у Прэм’ер-лізе ірляндзкі паўабаронца правёў супраць сваёй былой каманды «Блэкпул» у лістападзе 2010 году.
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьШэймус гуляў за юнацкія й моладзевыя зборныя сваёй радзімы, прычым нярэдка зьяўляючыся капітанам каманды. Свой першы выклік гулец атрымаў у нацыянальную зборную ў кастрычніку 2010 году[12], дэбютаваўшы за яе ў матчы супраць зборнай Ўэйлзу 8 лютага 2011 году, дзе ірляндцы балі мацней зь лікам 3:0. 29 траўня 2013 году Коўлман быў названы гульцом матчу ў сустрэчы супраць зборнай Ангельшчыны стадыёне «Ўэмблі».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Seamus Coleman // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Seamus Coleman // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Boyle, Donnchadh (2 October 2010). "Boyle looks to defy logic and inspire injury-hit Killybegs to shock title success". Irish Independent
- ^ Hunter, Andy (28 October 2011). "Everton's Seamus Coleman uses Gaelic roots to grow in English football". The Guardian
- ^ "Seamus Coleman". Walk the chalk.
- ^ Finn, Stephen (6 March 2007). "McDonald departure leaves Sligo behind eight-ball". Independent.
- ^ "Sligo Rovers 3–0 Bray Wanderers"(недаступная спасылка). RTE.
- ^ "Seamus Coleman Profile". SkySports.com.
- ^ "Everton to sign Seamus Coleman". People.
- ^ Brett, Oliver (22 October 2009). "Benfica 5 – 0. Everton". BBC Sport.
- ^ "Defender Seamus Coleman signs new deal at Everton". BBC Sport.
- ^ "RTÉ Sport: Seamus Coleman named in Trap's squad". RTÉ
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце «Эвэртан»
- Статыстыка на Soccerbase.com