Шумяцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Шумячы.

Шумяцкі раён
Шумячский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Смаленскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Шумячы
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва (2007) 13 580
Плошча 1367,71 км²
Месцазнаходжаньне Шумяцкага раёну
Шумяцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48133
Код аўтам. нумароў 67
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Плошча раёну — 1367,71 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным усходзе з Пачынкаўскім, на паўночным захадзе з Хаславіцкім, на поўдні зь Ершыцкім, на ўсходзе з Рослаўскім раёнамі Смаленскай вобласьці. На захадзе раён мяжуе зь Беларусьсю.

Раён разьмяшчаецца Асьцёрскай і Іпуцкай раўнінах. Глебы ў раёне дзярнова-сярэдне- і слабападзолістыя. Лясы займаюць 40,6% тэрыторыі, галоўным чынам хваёвыя.

Буйныя рэкі: Асьцёр, Сож, Шумячка.

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню ўтвораны ў 1929 годзе з частак тэрыторыяў Клімаўскага і Амсьцісьлаўскага паветаў Магілёўскай губэрні і Рослаўскага павету Смаленскай губэрні.

У красавіку 2014 году падрыхтаваная пэтыцыя[1] да адміністрацыі Шумяцкага раёну і адміністрацыі Смаленскай вобласьці аб неабходнасьці правядзеньня рэфэрэндуму аб уваходжаньні Шумяцкага раёну Смаленскай вобласьці ў склад Рэспублікі Беларусь.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Колькасьць насельніцтва — 13 580 чал., у тым ліку сельскага 9010 чал. (2007).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

У раёне маецца 1 мескае і 7 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча

Сельскія паселішчы

Транспарт

рэдагаваць

Аўтадарога А101 Масква — Варшава. Чыгунка Рослаў — Магілёў.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Новае Засельле
  • Царква Сьв. Міхала Арханёла ў в. Студзянец

Зьмітрок Астапенка (1910, в. Сяргееўка — 1944) — рэпрэсаваны беларускі паэт, перакладнік

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Шумяцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў