Шарпілаўка (Гомельская вобласьць)
Шарпі́лаўка[1] — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці, на правым беразе ракі Сож. Адміністрацыйны цэнтар Шарпілаўскага сельсавету. Насельніцтва 749 чал. (2004).
Шарпілаўка | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Гомельскі |
Сельсавет: | Шарпілаўскі |
Вышыня: | 119 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 749 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 232 |
Паштовы індэкс: | 247037 |
СААТА: | 3210898036 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°7′1″ пн. ш. 30°55′52″ у. д. / 52.11694° пн. ш. 30.93111° у. д.Каардынаты: 52°7′1″ пн. ш. 30°55′52″ у. д. / 52.11694° пн. ш. 30.93111° у. д. |
± Шарпілаўка |
Знаходзяцца за 37 км на поўдзень ад Гомелю і за 15 км ад чыгуначнай станцыі Краўцоўка на лініі Гомель — Чарнігаў, каля аўтадарогі Новая Гута — Гомель.
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XVIII стагодзьдзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. З 1775 року вёска знаходзілася ў валоданьні фэльдмаршала графа П. Румянцава-Задунайскага. З 1834 року валоданьне фэльдмаршала графа І. Паскевіча. У 1811 року ў Беліцкім павеце Магілёўскай губэрні. У 1833 року ў Хомінской эканоміі Гомельскага маёнтку. З 1880 року ў вёсцы працавала хлебазапасная крама. У 1897 року — школа граматы, хлебазапасная крама, 2 ветракі, 2 крупадзёрні, гамарня, карчма. У Дзятлавіцкай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні. Дзейнічала народная вучэльня (у 1907 року 60 вучняў). У 1908 року дзейнічала царква.
У 1926 року працавалі паштовы пункт, школа, крама. З 8 сьнежня 1926 року цэнтар Шарпілаўскага сельсавету Дзятлавіцкага, з 4 жніўня 1927 року Гомельскага, з 10 лютага 1931 року Лоеўскага, з 25 сьнежня 1962 року Рэчыцкага, з 15 студзеня 1964 року Гомельскага раёнаў Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 року), з 20 лютага 1938 року Гомельскай вобласьці.
У 1930 року ў вёсцы працавалі 2 ветракі, 2 гамарні, 2 конныя крупадзёрні. У 1959 року цэнтар гаспадаркі «Міжрэчча».
Насельніцтва
рэдагаваць- 1788 — 62 жыхары
- 1798 — 73 жыхары
- 1811 — 28 двароў, 95 жыхароў мужчынскага полу
- 1833 — 97 рэвіскіх душ
- 1885 — 109 двароў, 492 жыхары
- 1897 — 147 двароў, 1021 жыхар (паводле перапісу)
- 1908 — 169 двароў, 1340 жыхароў
- 1926 — 246 двароў
- 1959 — 961 жыхар (паводле перапісу)
- 1999 — 747 жыхароў
- 2004 — 280 двароў, 749 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьУ Шарпілаўцы знаходзяцца кравецкая майстэрня, сярэдняя школа, дом культуры, 2 бібліятэкі, дзіцячы санаторы «Верасок», комплексны прыёмны пункт, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад-ясьлі, аддзяленьне сувязі, сталоўка, 5 крамаў, лазьня.
Забудова
рэдагавацьУ вёсцы 280 жылых дамоў (2004). Плянаваньне складаецца са зьлёгку выгінастай доўгай, мэрыдыяннай скіраванасьці, вуліцы. Паралельна да яе на ўсходзе праходзіць кароткая вуліца, а на захадзе кароткая вуліца з завулкам. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.
Вуліцы
рэдагаваць- 40 гадоў Кастрычніка
- 50 гадоў Кастрычніка
- Моладзевая
- Савецкая
- Цэнтральная
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьСтрачаная спадчына
рэдагаваць- Царква
Вядомыя выхадцы
рэдагаваць- Анатоль Грачанікаў (1938—1991) — беларускі паэт, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984), перакладнік, публіцыст, аўтар кніжак для дарослых і дзяцей
- Марыя Зубчынская — заслужаная настаўніца Беларусі
- Іван Мядзьведзеў — беларускі паэт
- Іван Харламаў (1920—2003) — доктар пэдагагічных навук, прафэсар, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны чалец Расейскай акадэміі адукацыі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Шарпілаўка, Radzima.org
- Прагноз надвор’я ў в. Шарпілаўка(недаступная спасылка)