Шалкоўшчына

вёска ў Мядзельскім сельсавеце Мядзельскага раёну Менскай вобласьці Беларусі

Шалко́ўшчына[1] — вёска ў Беларусі, каля возера Мядзелу. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету Мядзельскага раёну Менскай вобласьці.

Шалкоўшчына
лац. Šałkoŭščyna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Мядзельскі
Насельніцтва: 12 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222381
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°57′33″ пн. ш. 26°54′25″ у. д. / 54.95917° пн. ш. 26.90694° у. д. / 54.95917; 26.90694Каардынаты: 54°57′33″ пн. ш. 26°54′25″ у. д. / 54.95917° пн. ш. 26.90694° у. д. / 54.95917; 26.90694
Шалкоўшчына на мапе Беларусі ±
Шалкоўшчына
Шалкоўшчына
Шалкоўшчына
Шалкоўшчына
Шалкоўшчына
Шалкоўшчына

Скалк, пазьней Шальк (Scalc, Schalk) — імя германскага паходжаньня[2].

Гісторыя

рэдагаваць

На 1868 год — вёска ў Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Налічвала 5 двароў і 44 жыхароў. На 1904 год у вёсцы 91 жыхар. На 1908 год у вёсцы 7 двароў і 121 жыхар.

З 1921 году — вёска ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 году — Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва. У 1921 годзе вёска налічвала 15 двароў і 85 жыхароў. З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Латвянскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай) вобласьці. У 1940 годзе вёска налічвала 30 двароў і 150 жыхароў.

У верасьні 1943 году ў час Другой сусьветнай вайны нацысты спалілі вёску (25 двароў). Пасьля вайны была адбудаваная.

У 1949 годзе савецкія ўлады стварылі ў вёсцы калгас імя Сьвярдлова. З 12 красавіка 1954 году вёска знаходзілася ў складзе калгасу «40 гадоў Кастрычніка» з цэнрам у вёсцы Лотва (да 22 кастрычніка 1957 году калгас меў імя Булганіна). 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці. На 1960 год насельніцтва вёскі складала 70 жыхароў. На 1 студзеня 1997 году — 11 двароў.

29 верасьня 2006 году вёску перадалі зь ліквідаванага Лацьвянскага ў Мядзельскі сельсавет[3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1 студзеня 1997 году — 20 чалавек
  • 1999 год — 24 чалавек
  • 2010 год — 12 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 337.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1303.
  3. ^ «Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 245 (рас.)

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.