Лотва
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Ло́тва[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Лотва | |
трансьліт. Lotva | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 189 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222381 |
СААТА: | 6240831064 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°58′52.00″ пн. ш. 26°53′28.00″ у. д. / 54.9811111° пн. ш. 26.8911111° у. д.Каардынаты: 54°58′52.00″ пн. ш. 26°53′28.00″ у. д. / 54.9811111° пн. ш. 26.8911111° у. д. |
± Лотва |
Гісторыя
рэдагаваць- 1868 год — зьяўлялася вёскай у Манькавіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 79 жыхароў.
- 1904 год — насельніцтва вёскі складала 133 жыхароў.
- 1921 год — вёска ў складзе Манькавіцкай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 12 двароў і 58 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Латвянскага сельсавету Пастаўскага раёну (з 25 лістапада 1940 году — Мядзельскага) Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1949 год — створаны калгас імя Булганіна.
- 1954 год — Лотва зьяўляецца цэнтрам узбуйненага калгасу імя Булганіна. З 22 кастрычніка 1957 году назва калгасу зьмененая на «40 гадоў Кастрычніка».
- 1957 год — у вёсцы адчыненыя крама і пункт мэдычнай дапамогі.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 93 жыхароў.
Да 29 верасьня 2006 году зьяўлялася цэнтрам Лацьвянскага сельсавету. 29 верасьня 2006 году перададзеная зь ліквідаванага Лацьвянскага ў Мядзельскі сельсавет[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 189 жыхароў
- 1999 год — 274 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 95 двароў, 292 жыхары
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы разьмяшчаюцца будынкі выканкаму сельсавету і праўленьня калгасу. Таксама тут знаходзяцца аддзяленьні сувязі, ашчаднага банку, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва, фэльчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа, крама, Дом культуры, рамонтная майстэрня, жывёлагадоўчая фэрма.
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьКаля будынку школы ў 1965 годзе быў усталяваны абэліск на ўшанаваньне памяць 18 землякоў, што загінулі ў баях падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1945 гадох.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 336
- ^ «Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 245 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.