Чэслаў Сэнюх

польскі літаратар, перакладнік, публіцыст

Чэ́слаў Сэ́нюх (па-польску: Czeslaw Seniuch; псэўд.: Чэслаў Любча[1]; 9 ліпеня 1930, Любча, гміна Любча, Наваградзкі павет Наваградзкага ваяводзтва, Польшча — 8 кастрычніка 2021[2]) — польскі літаратар, перакладнік, публіцыст.

Чэслаў Сэнюх
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 9 ліпеня 1930(1930-07-09)
Памёр 8 кастрычніка 2021(2021-10-08) (91 год)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратар, перакладнік, публіцыст
Мова беларуская мова, польская мова, украінская мова і расейская мова

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў мястэчку Любча ў сялянскай сям’і. Бацька Станіслаў — украінец, маці Стэфанія — беларуска[1] з суседняй вёскі Воўкаразі[3]. У 1920-я рокі бацькі Чэслава пераехалі ў Любчу, ратуючыся ад бальшавікоў. У сям’і вольна валодалі і размаўлялі беларускай, польскай і ўкраінскай мовамі.

Чэслаў навучаўся ў любчанскай беларускай сямігодцы[4]. У 1940 року ягонага бацьку як «ворага народа» бальшавікі вывезьлі ў лягер пад Новасыбірскам, дзе ў 1941 ён памёр.

У Другую сусьветную вайну Чэслаў Сэнюх уваходзіў у Саюз беларускай моладзі. У 1945 сям’я пераехала ў Польшчу — сьпярша ў Беласток, дзе Чэслаў скончыў ліцэй імя Жыгімонта Аўгуста (1950). У 1954 року скончыў расейскае аддзяленьне філялягічнага факультэту Варшаўскага ўнівэрсытэту[3].

Працаваць пачаў дыктарам і рэдактарам на польскім радыё, займаўся перакладамі з усходнеславянскіх моваў. Рэдагаваў расейскамоўны дадатак да польскага штотыднёвіка «Przyjazn» зь лекцыямі польскай мовы для расейскіх чытачоў, працаваў у рэдакцыі Варшаўскай кінастудыі дакумэнтальных фільмаў. Пэўны час быў галоўным рэдактарам часопісу «Tłumacz» пры Таварыстве польскіх перакладнікаў. Працаваў і ў беларускай службе Польскага Радыё[5].

У верасьні 1998 року Чэслаў Сэнюх напісаў заяву з просьбай лічыць сябе грамадзянінам БНР[1].

У 2009 року як сьведка падзеяў зьняўся ў дакумэнтальным фільме «Беларусь пад нямецкай акупацыяй. 1941—1944»[6].

Сябра Таварыства аўтараў ЗАІКС(d)[7].

Творчасьць

рэдагаваць

Беларускай культурай Чэслаў Сэнюх пачаў актыўна займацца ў 1970-я рокі. Псэўданім узяў па назьве роднага мястэчка Любчы[1]. Працаваў над перакладамі беларускай паэзіі і прозы для часопісу «Literatura radziecka», які выдаваўся ў Маскве. Сярод ягоных першых перакладаў — верш Янкі Купалы «Прарок» (1982), апавяданьне Янкі Брыля «Хуткі Нёман» (1989). Чэслаў Сэнюх таксама перакладаў раман Уладзімера Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1989), аповесьць Васіля Быкава «Аблава» (1991), паэмы Сяргея Законьнікава (1996), а таксама вершы Максімам Танка, Васіля Зуёнка, Уладзімера Арлова, Славаміра Адамовіча[3], Рыгора Барадуліна[8], Уладзімера Някляева[9].

З пачаткам перакладніцкай дзейнасьці пачаў выступаць з вострымі публіцыстычнымі артыкуламі на беларускія тэмы на старонках пэрыядычных выданьняў «Gazeta Polska», «Oboz», «Czasopis», «Magazyn Literacki», «Наша слова», «Ніва», «Літаратура і мастацтва» і інш.

У 1991—2001 займаўся перакладам «Новай зямлі» Якуба Коласа, на што яго зматываваў Янка Брыль. Гэта найбольш грунтоўная праца аўтара[8].

Узнагароды

рэдагаваць
  1. ^ а б в г С. А. Чэслаў Сэнюх: „Я папрасіўся ў грамадзянства БНР“ // Наша Ніва. — 1999. — № 5 (126).
  2. ^ Арлоў, Уладзімер (21 кастрычніка 2021) Чэслаў Сэнюх, ён жа Чэслаў Любча Блогі. Радыё „Свабода“Праверана 4 лістапада 2021 г.
  3. ^ а б в Г. Кавальчук. Паэт, публіцыст, перакладчык // Новае жыцьцё. — 24 чэрвеня 2017. — № 49.
  4. ^ Асоба ў гісторыі Навагрудчыны. Частка 2. Чэславу Сэнюху — 90!. Наваградзкі гісторыка-краязнаўчы музэй (9 ліпеня 2020). Праверана 4 лістапада 2021 г.
  5. ^ а б НГ. (26 лістапада 2015) Узнагарода імя В. Гулевіча для Чэслава Сэнюха. Польскае радыё. Праверана 4 лістапада 2021 г.
  6. ^ На „Белсаце“ прэм’ера сенсацыйнага фільму пра акупацыю Беларусі Гісторыя. Будзьма беларусамі! (9 кастрычніка 2009). Праверана 4 лістапада 2021 г.
  7. ^ Czesław Seniuch (пол.). ZAIKS (19 кастрычніка 2021). Праверана 5 лістапада 2021 г.
  8. ^ а б Дзікавіцкі, Аляксей (14 кастрычніка 2005) Чэслаў Сэнюх — у гасьцях на „Свабодзе“ Культура. Радыё „Свабода“Праверана 4 лістапада 2021 г.
  9. ^ НГ. (11 сакавіка 2016) „Лісты да Волі“ У. Някляева ў Варшаве. Польскае радыё. Праверана 4 лістапада 2021 г.